Квіткі на хатнія матчыплей-оф Кантынентальнай хакейнай лігі з удзелам мінскага «Дынама» будуць каштаваць ад 15 тыс. да 110 тысяч рублёў. Як мінімум дзве гульні пройдуць 26 і 27 лютага на«Мінск-Арэне» , пачатак, а17-й . Працяг, магчыма, у сакавіку.
Продаж квіткоў пачнецца ў панядзелак: у гэты дзень іх могуць набыць уладальнікі сезонных абанементаў і абанементаў першай катэгорыі на рэгулярны чэмпіянат, паведамляе афіцыйны сайт «Дынама». Набыць гэтыя квіткі можна будзе ў краме хакейнага клуба, што месціцца ў Палацы спорту на праспекце Пераможцаў, 4.
З аўторка пачнецца продаж білетаў для ўсіх заўзятараў
ва ўсіх пунктах продажу сістэмы TicketPro.
Нагадаем, што
Першыя два матчы — у Яраслаўлі (23 і 24 лютага).
26 і 27 лютага (субота і нядзеля) каманды згуляюць у Мінску.
Серыя ідзе да чатырох перамог: таму пяты матч, калі спатрэбіцца, пройдзе 1 сакавіка ў Яраслаўлі, шосты — 3 сакавіка ў Мінску.
Каментары