Культура

Ад бамбасховішча да Вены: творчы шлях Рыда Таліпава

Пра знакамітага рэжысёра распавядае акцёр Ігар Сцяпанаў.

Мінула дзевяць дзён пасля таго, як 21 лютага пайшоў з жыцця славуты рэжысёр Рыд Таліпаў.

Ён лячыўся ад запалення лёгкіх у 9-й бальніцы Мінска. 16 лютага ў яго здарыўся інсульт, і праз пяць дзён Таліпава не стала. Яму было 63 гады. Адзін з найбліжэйшых сяброў Таліпава — акцёр тэатра і кіно Ігар Сцяпанаў — распавёў карэспандэнту «НН» пра станаўленне і першыя тэатральныя пастаноўкі сябра.

Першы тэатр — у башкірскай вёсцы

«Мы пазнаёміліся 36 гадоў таму, я тады яшчэ вучыўся ў школе. Рыд Сяргеевіч выкладаў крэсленне, а таксама вёў драматычны гурток. Менавіта тады, на нейкім «патрыятычным» конкурсе мы і пазнаёміліся. Я заняў першае месца абыйшоўшы ягоны калектыў, што вельмі здзівіла Таліпава. Тады мы пачалі супрацоўнічаць.

Нарадзіўся Рыд Таліпаў у Башкірыі, у вельмі інтэлігентнай сям’і, стварыў тэатр у сваёй вёсцы. Тэатр, хоць і не быў прафесійны, дабіўся пэўных поспехаў. Пасля Таліпаў вучыўся ў музычнай вучэльні, працаваў на кінастудыях і ў рэшце рэшт лёс закінуў яго ў Мінск. Першы мінскі спектакль — «А зоры тут ціхія» — Таліпаў паставіў з сваім тэатральным гуртком у Палацы піянераў Фрунзенскага раёна. Пасля з’явілася тэатральная студыя, якая праіснавала да канца 70-х.

Гэта была першая ў Беларусі тэатральная школа. Тады ў Маскве пачаўся «студыйны» рух сярод тэатралаў. Так, у Мінску стварыўся тэатр «Стэрэа», які ставіў «Зоры», а пасля «Рамэа і Джульету».

«Стрыптыз» у бамбасховішчы

Затым стварылася «Тэатр-студыя на плошчы Перамогі», праз якую прайшлі сотні навучэнцаў. Памяшканне было — бамбасховішча жылога дома на вуліцы Кісялёва, таму гледачоў туды трапляла няшмат. Чалавек 25–30. Там было заўжды цёмна і душна — час ад часу камусьці станавілася дрэнна, бо які ж тэатр у бамбасховішчы? Нават дзіўна зараз гэта ўспамінаць.

Менавіта там упершыню быў пастаўлены знакаміты спектакль «Стрыптыз» паводле п’есы Славаміра Мрожака. Пасля гэты спектакль стане адной з візітовак Таліпава ў тэатрах Еўропы.

Пасля мы дабіліся памяшкання на вуліцы Леніна, 400 квадратных метраў, шэсць метраў пад зямлёй: ад ГУМа амаль да былога рэстарана «Патсдам». Студыйцы самі ламалі сцены перабудоўвалі студыю. У гэтым памяшканні праводзіліся авангардныя выставы, ладзіліся фестывалі, пры ўсім пры гэтым ішоў навучальны працэс. Тут мы паставілі «Картатэку» Тадэвуша Ружэвіча, якая пасля была адзначаная Міністэрствам культуры тады яшчэ Савецкага Саюза, а таксама — Міністэрствам культуры Польшчы.

Былі вялікія планы і надзеі, але, як толькі разваліўся Саюз, у блытаніне, якая ўтварылася, мы страцілі памяшканне. Мы працягвалі ставіць спектаклі ў залах кшталту Палаца шахмат і шашак, ці Палаца мастацтваў.

Адначасова з стратай памяшкання, тэатр аказаўся запатрабаваным у Еўропе. Аднойчы нас запрасіў аўстрыйскі прадзюсер запрасіў нас са спектаклем «Стрыптыз» у Аўстрыю, пасля ў Славенію. Таліпава запрасілі на працу ў Аўстрыю. Ён пачаў працаваць за мяжой, бо тут не было памяшкання, не было дзе захоўваць дэкарацыі. Тэатр у паветры існаваць не можа.

Далейшая гісторыя агульнавядомая — Аўстрыя, Германія, Расія.

Сотні вучняў, сярод якіх Эвеліна Сакура, Генадзь Шульман, Анатоль Кот, Надзея Анісімава. Пасля — дырэктарства ў Коласаўскім тэатры.

Пражыў у аднапакаёўцы

У Таліпава не было дзяржаўных узнагарод у Беларусі, ён жыў у простай аднапакаёўцы, і гэта пры тым, што амаль усе яго спектаклі былі адзначаны як мінімум прэміямі. Але

іншага такога рэжысёра ў Беларусі няма і не будзе. Ведаеце, рэжысуры можна навучыцца, але вялікім рэжысёрам можа стаць толькі той, хто рэжысёрам народзіцца Ён насамрэч «рабіў» свае спектаклі — не было такой сферы ў тэатры, дзе ён бы не паспрабаваў сябе — ад падбору музыкі да асабістай працы з дэкарацыямі.

Ён не проста ставіў спектакль — ён ствараў кожную дробязь. Аднойчы мы прыехалі ў Аўстрыю з спектаклем «Стрыптыз», у якім патрэбны быў дым. А дым-машын у нас проста не было. Дык што вынайшаў Таліпаў. Мы куплялі ў аптэцы гліцэрыну, налівалі на вату, а пасля падносілі яе да гарачага прасу. Што дзіўна, але дымам можна было кіраваць — ён станавіўся як жывы, змяняўся ўгодна з музычнай мелодыяй. Аўстрыйцы пасля спектакля прыйшлі даведацца, як у нас атрымалася зрабіць «дымавую харэаграфію» — уявіце, як яны здзівіліся, калі ўбачылі за сцэнай людзей з прасамі?

Каментары

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць