Грамадства44

Лукашэнка мяняе базу

Цяперашні курс краіны пачынаюць падтрымліваць багатыя і забясьпечаныя.

Дасьледчы цэнтар Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту было правёў апытаньне, каб высьветліць стаўленьне беларусаў да каштоўнасьцяў рынкавай эканомікі. Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на цэлы шэраг пытаньняў, зьвязаных з гэтай тэмай. Некаторыя вынікі даюць прасторы для значных роздумаў.

Вельмі паказальным зьяўляецца пытаньне аб сярэдніх заробках насельніцтва: 25% атрымліваюць менш за 100 даляраў, 32% -- ад 100 да 150 даляраў, па 22% ад 150 да 200 даляраў і 21% -- звыш 200.

Найбольш забясьпечанымі зьяўляюцца жыхары Менску і буйных гарадоў. Толькі траціна апытаных можа дазволіць сабе якасную ежу і вопратку. Разам з тым 40% можа набыць сабе патрыманы ці новы аўтамабіль, а кватэру ў стане набыць 12% насельніцтва.

Чвэрць насельніцтва апроч асноўнай працы мае яшчэ і падпрацоўкі. Адпаведна вынікам апытаньня найбольш мабільнымі і актыўнымі, што датычыць падпрацовак, зьяўляюцца вайскоўцы і міліцыянты, а таксама мэнэджэры сярэдняга і вышэйшага зьвяна.

40% апытаных кажа, што не адчувае нічога новага ў цяперашняй эканамічнай сытуацыі, чвэрць кажа пра тое, што даводзіцца «круціцца», каб забясьпечыць родным годнае жыцьцё, 17,8% выкарыстоўвае сытуацыю, каб дабіцца ў жыцьці большага. Толькі 4,3% ніяк ня могуць прыстасавацца да сёньняшніх рэаліяў.

Жыхары вёсак і малых раённых гарадкоў лічаць, што бліжэйшым часам іхняе жыцьцё ніякім чынам ня зьменіцца. Тое ж думаюць і менчукі. Затое насельнікі буйных і абласных гарадоў лічаць, што іх чакаюць зьмены да лепшага. Да горшага ва ўсіх населеных пункатах рыхтуецца ад 5,5 да 9,5% насельнікаў. Трэба адзначыць, што апытаньне праводзілася ў ліпені, таму насельніцтва не адрэагавала на магчымае павышэньне коштаў на газ.

Што цікавае, беларусаў больш за эканамічныя праблемы хвалююць сацыяльныя кшталту п’янства.

Людзі старэйшага веку найперш думаюць, што эканамічнае становішча ў краінах Балтыі горшае за беларускае, моладзь у сваю чаргу мае адваротнае меркаваньне.

Жыхары Менску лічыць найбольш эфэктыўнай эўрапейскую мадэль эканамічнага разьвіцьця, а вось насельнікі вёсак, раённых і абласных гарадоў выказваюцца за такі тып, які існуе зараз у Беларусі, называючы яго найбольш эфэктыўным.

Вера насельніцтва ў тое, што ў краіне праводзяцца рынкавыя рэформы, залежыць ад заробку апытаных. Чым ніжэйшы заробак, тым большая вера і наадварот. 81% насельнікаў лічаць, што Беларусі неабходныя рынкавыя пераўтварэньні

Абсалютная большасьць рэспандэнтаў незалежна ад заробку лічаць, што за апошнія гады Беларусь дасягнула большых посьпехаў у эканамічнай сфэры за суседнія краіны.

Толькі 31% рэспандэнтаў лічыць, што Беларусь і Расея мусяць стварыць саюзную дзяржаву з адной валютай, парлямэнтам і прэзыдэнтам, яшчэ менш – 29%, выказваюцца за тое, каб Беларусь увайшла ў склад Расеі. Разам з тым 55% апытаных выказваецца за тое, каб Беларусь увайшла ў Эўрасаюз, але столькі сама рэспандэнтаў лічаць, што ўрады заходніх краінаў перашкаджаюць разьвіцьцю беларускай эканомікі.

Прыхільнікаў пераменаў найбольш сярод прадстаўнікоў маладога і сярэдняга пакаленьняў – да траціны. Цікава, што найбяднейшыя пласты насельніцтва зьяўляюцца прыхільнікамі рынкавых рэформаў ці цясьнейшай інтэграцыі з Расеяй, а найбацейшыя падтрымліваюць цяперашні курс краіны, але выступаюць супраць інтэграцыі з Расеяй. Такім чынам адбываецца зьмена асноўнай электаральнай базы дзейснага прэзыдэнта.

Навінам тэлебачаньня і іншых дзяржаўных СМІ найперш давяраюць у невялікіх населеных пунктах, з павелічэньнем колькасьці насельніцтва ў горадзе павышаецца адпаведна і давер да Інтэрнэту і незалежных выданьняў.

Толькі кожны пяты рэспандэнт штодня карыстаецца Інтэрнэтам. 48% ім увогуле не карыстаецца, а 17% ня ведаюць, што гэта такое.

Каментары4

Цяпер чытаюць

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара8

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Усе навіны →
Усе навіны

«Петэн Нацыянальнага Адраджэння». Баркоўскі адказаў Пазняку ад імя «псеўдаапазіцыі»102

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара8

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць