Гісторыя3737

Падручнік для пятай калоны або для беларускіх афіцэраў?

Кіраўніцтва вайсковых вучылішчаў выдала кнігу «Ваенная школа Беларусі: традыцыі і сучаснасць».

Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выдала кнігу «Ваенная школа Беларусі: традыцыі і сучаснасць».

Яна адрасаваная беларускім афіцэрам і курсантам.

Задума добрая, і зробленая важная справа — створаны дакладны летапіс дзейнасці вайсковых вучылішчаў на тэрыторыі Беларусі ў савецкі час.

Аднак Беларусь для аўтараў кнігі — а гэта кіраўнікі вайсковых навучальных установаў — застаецца не нацыяй і не дзяржавай, а тэрыторыяй, акругай Расіі.

Кніга пачынаецца з раздзела «Відныя палкаводцы і дзяржаўныя дзеячы». Хто ў ім, як вы думаеце? Пераможца Грунвальда Вітаўт? Кіраўнік рэйдаў у глыб Брандэнбурга Давыд Гарадзенскі? Аўтар вялікай перамогі малымі сіламі пад Оршай, праваслаўны гетман Канстанцін Астрожскі? Арганізатары партызанскага руху Кастусь Каліноўскі і Пятро Машэраў?

Не. Там Аляксандр Неўскі, Дзмітрый Данской, Сувораў, Кутузаў, Нахімаў, Брусілаў, Жукаў. Сярод іх ніводнага беларуса, ніводнага ўраджэнца Беларусі.

Большасць з іх да Беларусі, да земляў яе — ні сном ні духам. Больш за тое, Данской і Сувораў з нашымі продкамі ваявалі. Аўтары кнігі маюць на гэта свой погляд: «Беларускія Узброеныя сілы, абапіраючыся на больш чым 300-гадовы вопыт айчыннай і расійскай ваеннай школы, маюць права лічыць сябе прадаўжальнікамі найбагацейшых традыцый і навучання і выхавання афіцэрскіх кадраў».

Можна было б зразумець, калі б беларускіх афіцэраў скіроўвалі да вопыту разумных палкаводцаў без уліку нацыянальнай прыналежнасці. Тады было б лагічна расказаць пра Эйзенхаўэра ці Пілсудскага побач з Жукавым. Не — там выключна героі расійскай вайсковай славы.

Беларуская дзяржава, паводле версіі кнігі, паўстае ў выніку «беспрэцэдэнтнай па сваіх маштабах і наступствах падзеі найноўшай гісторыі» — распаду СССР.

Гісторыя беларускай вайсковай школы пачынаецца з адкрыцця першых кадэцкіх корпусаў на тэрыторыі Беларусі. Звесткі пра нясвіжскі корпус вялікага гетмана ВКЛ Міхаіла Радзівіла ўціснуліся ў адзін абзац. Затое шклоўскаму корпусу фаварыта Кацярыны ІІ Зорыча адведзены асобны раздзел. Але найбольш гаворыцца пра створаныя за саветамі мінскія ваенныя вучылішчы. З набыццём Беларуссю незалежнасці яны былі рэарганізаваныя ў Ваенную акадэмію.

Сярод аўтараў кнігі — цяперашнія кіраўнікі Ваеннай акадэміі, былыя начальнікі мінскіх вучылішчаў, ідэолагі.

Філосаф Алесь Анціпенка мяркуе, што «Ваенную школу Беларусі» пісалі дылетанты. Ім не адмовіш у патрыятызме. Але сам факт існавання саюза з Расіяй уплывае. «Аўтары кнігі знаходзяцца на паўдарозе да ўсведамлення і прыняцця ўласна беларускай ваеннай гісторыі», — кажа філосаф.

***

Ваенная школа Беларусі: Традыцыі і сучаснасць. — Мінск: «Беларуская Энцыклапедыя», 2010. 2000 ас.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы шпіён-беларус быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Затрыманы ў Польшчы шпіён-беларус быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА10

Беларуска вярнулася з Польшчы і купіла сельскую школу, дзе раней вучылася — што яна там робіць?16

У Польшчы працуе каля 117 тысяч беларусаў3

Што робіцца з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Расія нанесла масіраваны ўдар ракетамі і дронамі па Украіне. Польшча закрывала аэрапорты Варшавы і Любліна з-за шахедаў2

Катар лічыўся бяспечным месцам для перамоў. Што будзе пасля ўдару Ізраіля?3

На трасе каля Мінска заўважылі арыгінальны дарожны знак ФОТАФАКТ1

Сяргей Ціханоўскі дабраўся да Белага дома8

Трамп прызнаўся, што раней вайна ва Украіне яму здавалася самым простым канфліктам з усіх. І здзіўлены, што гэта не так7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы шпіён-беларус быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Затрыманы ў Польшчы шпіён-беларус быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць