Культура55

Адкрыўся музей «Яўрэі Брэста»

Экспазіцыя створана ў абшчынным доме гарадской яўрэйскай грамадскай арганізацыі «Брыск».

Музей «Яўрэі Брэста» адкрыўся 25 сакавіка ў абласным цэнтры. Экспазіцыя створана ў абшчынным доме гарадской яўрэйскай грамадскай арганізацыі «Брыск».

Музей прысвечаны гісторыі гарадской яўрэйскай абшчыны пачынаючы з 1920-х гадоў. Паказана больш за 120 экспанатаў, у іх ліку архіўныя дакументы, фатаграфіі, кнігі, прадметы яўрэйскага быту, рарытэтныя малітоўнікі, падручнікі, фрагменты старадаўняй Торы. Асобны раздзел прысвечаны знакамітым ураджэнцам Брэста, у прыватнасці Менахему Бегіну, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру, які стаяў ля вытокаў стварэння Дзяржавы Ізраіль.

Пра жыццё яўрэйскай абшчыны Брэста сёння расказваюць экспанаты, размешчаныя на стэндзе «Людзі, падзеі, жыццё».

У цырымоніі адкрыцця музея ўзялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, гарадской яўрэйскай абшчыны, грамадскіх арганізацый горада, Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын, дыпламатычных місій у Брэсце, пасольства Ізраіля ў Беларусі.

«Стваральнікамі музея праведзена карпатлівая і вельмі важная праца. Адна справа, калі мы чуем гісторыю, пераказваем гісторыю, іншая справа, калі яна перад нашымі вачыма, да яе можна дакрануцца. І гэта неацэнная праца па захаванні памяці для наступных пакаленняў», — адзначыў першы сакратар пасольства Ізраіля Генадзь Палішчук.

На цырымоніі падкрэслівалася, што ў экспазіцыю ўвайшлі не ўсе сабраныя дакументы і фатаграфіі. З імі можна будзе азнаёміцца на сайце музея, які плануецца стварыць. У прыватнасці, там будуць размешчаны прозвішчы яўрэяў, якія загінулі ў Брэсцкім гета, былі рэпрэсаваны ў 1939–1941-м гадах.

У межах адкрыцця музея была паказана прэзентацыйная відэастужка і літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная гісторыі яўрэйскай абшчыны горада.

У музеі плануецца праводзіць экскурсіі.

Праца па стварэнні музея пачалася ў 2009 годзе. Зборам і сістэматызацыяй матэрыялаў кіраваў савет у складзе вучоных-гісторыкаў і актывістаў абшчыны. Большасць прадметаў, якія сталі экспанатамі музея, перададзены брэстаўчанамі, а таксама выхадцамі з Брэста і іх сваякамі, якія жывуць у ЗША, Аргенціне і Ізраілі. Гэта першы такі музей у абласных цэнтрах Беларусі.

Упершыню Брэст як горад з аселым яўрэйскім насельніцтвам згадваецца ў першай палове ХI стагоддзя. З XIV па першую палову XVI стагоддзя Брэст называлі сталіцай яўрэяў Вялікага Княства Літоўскага. Да пачатку 60-х гадоў XIX стагоддзя ў Брэст-Літоўску пражывала 8.829 чалавек, у тым ліку 7.510 яўрэяў, напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны — 51 тыс. чалавек, з іх 26 тыс. — яўрэі. Амаль усе яны сталі ахвярамі Халакоста.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым11

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі: Я — першы джэнтльмен Беларусі55

Трамп: Сітуацыя ва Украіне выйшла з-пад кантролю7

Прэзідэнт Ірана не прыедзе ў Мінск2

«Экстрэмісцкай» прызналі старонку ва «Укантакце» радыкальна праўладнай брэсцкай піцэрыі3

«Гойда» за 700 рублёў. «Кашалёк Лукашэнкі» другі год запар прывозіць у Беларусь Z-артыстаў6

Спецслужбы шукаюць фатографаў на мітынг Ціханоўскіх праз скрадзены акаўнт арыштаванай рэдактаркі Вікіпедыі4

Пуцін вырашыў не ляцець у Бразілію на саміт БРІКС з-за пагрозы арышту

Трамп: Магчыма, Пуцін мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі за межамі Украіны9

Былая выкладчыца МДЛУ Наталля Дуліна веганка. Як яна харчавалася ў калоніі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым11

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць