Гісторыя99

Памёр Мікалай Бірукоў — адзін з першых вайскоўцаў, што прысягнуў на вернасць Беларусі.

Пад некралогам паплечнікі паставілі і імя Міколы Статкевіча.

«З глыбокім смуткам паведамляем, што сёння на 55-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр падпалкоўнік запасу, кандыдат тэхнічных навук Мікалай Бірукоў

, — значыцца ў некралогу, складзеным яго таварышамі. — Старшы выкладчык Мінскага вышэйшага інжынернага зенітна-ракетнага вучылішча Мікалай Мікалаевіч Бірукоў быў у ліку тых афіцэраў, якія ў 1980-х гадах далучыліся да руху за дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Ён быў адным з заснавальнікаў і актыўных сябраў Беларускага згуртавання вайскоўцаў — грамадскай арганізацыі, якая выступала за стварэнне самастойнага беларускага войска.

8 верасня 1992 г. — у Дзень вайсковай славы — Мікалай Бірукоў быў у ліку вайскоўцаў, якія першыя прысягнулі на вернасць Беларусі.

З пачатку 1990-х гадоў Мікалай Бірукоў далучыўся да беларускага сацыял-дэмакратычнага руху, стаў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Быў міжнародным сакратаром Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай Грамады).

За сваю патрыятычную дзейнасць Мікалай Бірукоў зведаў рэпрэсіі з боку генералітэту, вымушаны быў пакінуць вайсковую службу.

Выказваем глыбокае спачуванне родным і блізкім Мікалая Мікалаевіча, усім яго сябрам.

У нашай памяці Мікалай Бірукоў назаўсёды застанецца як надзейны і шчыры таварыш, які канца свайго жыцця захаваў вернасць Бацькаўшчыне і ідэалам дэмакратыі», — адзначаецца ў спачуванні.

Ліст падпісаны імёнамі сацыял-дэмакратаў і сяброў Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Гэта Уладзімір Барадач, Леанід Дзейка, Анатоль Гурыновіч, Валер Костка, Віталь Малашка, Анатоль Сідарэвіч, Алесь Станкевіч, Мікалай Статкевіч, Станіслаў Суднік, Алег Трусаў, Сяргей Чыслаў.

Унесці ў спіс імя Міколы Статкевіча, які зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ, вырашылі паплечнікі. «Мікола мусіць развітацца з сваім таварышам хоць бы сімвалічна», — адзначыў лідэр БСДП Анатоль Сідарэвіч.

Развітанне з Мікалаем Біруковым адбудзецца ў аўторак, 12 красавіка, да 12 гадзін дня ў рытуальнай зале 9-й бальніцы (вул. Сямашкі, 8). Пахаваюць Мікалая Бірукова на могілках у Калодзішчах.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»43

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць