Нерухомасць1111

Сядзіба, дзе беларускамоўным прапануюць зніжкі — адна з найлепшых у Беларусі

«Гасцявы дом Бука Юліі» перамог у конкурсе «Лепшая аграэкасядзіба 2010 года».

«Гасцявы дом Бука Юліі» перамог у конкурсе «Лепшая аграэкасядзіба 2010 года».

Журы конкурсу «Лепшая аграэкасядзіба 2010 года», які ладзіцца «Белаграпрамбанкам», прызнала «Гасцявы дом Бука Юліі» найлепшым у намінацыі «Зялёная сядзіба». Сядзіба месціцца ў 12 км ад Глыбокага ў вёсцы Валодзькава («НН» пісала пра яе ў чэрвені 2009). І простыя наведнікі, і сябры журы ацанілі галоўную асаблівасць сядзібы спадарыні Юліі — яе натуральнасць. Тут няма сайдынгу ды іншых адзнак сучаснасці. Сядзіба захоўвае натуральную атмасферу простай сялянскай хаты. Як расказала «НН» Юлія Бука, яе прыемна ўразілі словы віцэ-прэм’ераў Анатоля Тозіка і Сяргея Румаса на цырымоніі ўзнагароджання. Яны казалі пра неабходнасць захавання вясковых хатаў у якасці аб’ектаў агратурызму.

«Мы прывыклі, што нас, беларускамоўных, называюць БНФ-мі, лепяць з нас ворагаў народу. І вось такі пазітыўны прыклад — сядзіба, дзе для беларускамоўных існуе зніжка, называецца адной з лепшых»,
— кажа Юлія Бука. За перамогу яна атрымала аблігацыі «Белаграпрамбанка» на суму 3 млн беларускіх рублёў і памятныя прызы.

Гран-пры конкурсу атрымала сядзіба «Паўлінава», што ў Баранавіцкім раёне. Працуе другі год.

Хто яшчэ перамог у конкурсе

У намінацыі «Захаванне беларускіх традыцый» перамагла сядзіба «Міколаў востраў», Светлагорскі раён. Адметнасць — гаспадар сядзібы адрамантаваў 17-метровы млын — сапраўдны помнік культуры. У намінацыі «Здаровы лад жыцця» пераможцам стала «Сядзіба» з-пад Гомеля, якая спецыялізуецца на медыцынскай рэабілітацыі дзетак. Сядзіба «У Князева ў Любужы», што з-пад Магілёва, атрымала перамогу ў намінацыі «Гасціннасць». «Стыль і гармонія» — перамога сядзібы з Аршаншчыны «Сябры і К».

Конкурс «Лепшая аграэкасядзіба» праводзіцца ў рамках праграмы падтрымкі аграэкатурызму. Ён штогадовы, сёлета ладзіўся другі раз. Узнагароджанне пераможцаў адбываецца ў часе штогадовай Міжнароднай спецыялізаванай канферэнцыі «Аграэкатурызм — стан і перспектывы развіцця».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена26

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Усе навіны →
Усе навіны

Што народ думае пра Ганну Сялук? Пачыталі тыктокі7

Андрэя Пачобута зноў на паўгода кінулі ў ПКТ5

Польскія фермеры звяртаюцца з заклікам да людзей прыходзіць і забіраць іх ураджай задарма15

На Тыдні моды ў Парыжы мадэлі выйшлі ў касцюмах голага мужчынскага цела31

Былога афганскага вайскоўца так моцна пабілі ў Беларусі, што яму давялося ампутаваць руку13

Беларус у Сербіі рыхтаваў прарасійскіх актывістаў для дэстабілізацыі ў Малдове3

Аўдытару Ernst & Young далі чатыры гады па палітычным артыкуле і адправілі ў калонію для рэцыдывістак6

Беларус пасадзіў у сябе на лецішчы крамны арахіс за 2 рублі. І без ураджаю не застаўся

Самалёт «Белавія» зрабіў аварыйную пасадку ў Маскве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена26

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць