Ежа22

Велікодны стол

Каравай, свініна ў цесце, запяканка з рыбы ды інш.

Традыцыйныя стравы, што падаюцца на велікодны стол.

Каравай

4 шклянкі мукі, 3/4 шклянкі цукру, 1/2 шклянкі вяршкоў, 5 жаўткоў, палова бруска масла, 70 г дражджэй, ванілін, 50 г разынак, жаўток і вяршкі для глазуравання караваю.

Рашчыніць дрожджы з лыжкай малака і лыжкай мукі. Жаўткі перацерці з цукрам, растапіць масла. Муку зьмяшаць з рошчынай, жаўткамі і цёплымі вяршкамі. Вырабіць цеста і пад канец дадаць топленае масла і ванілін. Схаваць цеста ў цёплым месцы і пакінуць падрастаць.

Сфармаваць каравай, аздобіць яго рэштаю цеста, паліць жаўтком, змяшаным зь вяршкамі. Выпякаць 20—30 хв. пры тэмпэратуры 140 градусаў.

Свініна ў цесце

500 г свініны (кумпяк), 100 г здору або алею, 100 г мукі, 0,5 шклянкі малака, 1 яйка, соль, перац, часнык.

Свініну тонка нарэзаць упоперак валокнаў, моцна адбіць, пасыпаючы кожны кавалак сольлю, перцам і дробна нарэзаным часныкам. З мукі, яйка і малака прыгатаваць вадкае цеста, дадаць трошкі солі. Апускаць кавалкі падрыхтаванага мяса ў цеста і смажыць з абодвух бакоў у вялікай колькасці тлушчу.

Свініна, запечаная з бульбай

800 г свініны, 2 ст. лыжкі тлушчу, 2 цыбуліны, 12 бульбін, соль, кмен.

Мяса (адным кавалкам) пасыпаць сольлю, перцам, абсмажыць з усіх бакоў на моцна разагрэтым тлушчы. Перакласьці на бляху, уліць тлушч, што застаўся ад смажаньня, пасыпаць кменам, дадаць нарэзаную кружкамі цыбулю, 3—4 ст. лыжкі вады і паставіць у духоўку. Запякаць, паліваючы сокам, які ўтварыўся (калі трэба, дадаць ваду), да таго часу, пакуль мяса дойдзе да напаўгатоўнасці.

Бульбіны прыкладна аднолькавай велічыні абабраць, памыць, пасыпаць соллю і пакласці на бляху разам зь мясам і, працягваючы паліваць, запякаць да гатоўнасці.

Гатовае мяса тонка нарэзаць, абкласці запечанай бульбай. Падаць з кіслай капустай.

Запяканка з рыбы

500 г рыбы (карп, лінь), 500 г бульбы, 3—4 ст. лыжкі алею, 0,5 шклянкі сьмятаны, 1 цыбуліна, 1 ст. лыжка мукі, соль, перац, зеляніна.

Падрыхтаваную рыбу парэзаць на кавалкі, пасыпаць сольлю, перцам, укачаць у муку і абсмажыць на алеі з абодвух бакоў. Памытую бульбу зварыць, абабраць, змяльчыць на буйной тарцы. Асобна абсмажыць дробна нарэзаную цыбулю.

У жароўню, змазаную алеем, пакласці палову падрыхтаванай бульбы, на яе — кавалкі рыбы, пасыпаць яе цыбуляй, зверху — зноў слой бульбы. Усё паліць смятанай і рэштай алею. Запякаць у духоўцы 30 хвілін.

Пры падачы на стол запяканку парэзаць на кавалкі, пасыпаць дробна нарэзаным кропам.

Бярозавік

5 л бярозавага соку, 30 г ячменю.

Бярозавы сок заліць у драўляную бочачку, паставіць у цёмнае халаднаватае месца. Праз 2—3 дні, калі сок трошкі закісне, дадаць ячмень, падпражаны на блясе, або жытнія сухары, даць пастаяць яшчэ суткі, працадзіць.

Аналагічным чынам гатуецца і кляновы квас — кляновік.

Медавуха

5 л вады, 300 г мёду, 10 г дражджэй.

Мёд разам з сотамі развесьці ахалоджанай гатаванай вадой, заліць у невялікую драўляную бочачку. Дадаць дрожджы, разведзеныя ў цёплай вадзе, перамяшаць. Вытрымліваць у халаднаватым месцы 6—8 дзён.

І вядома ж, хрэн

Перацёртыя на дробную тарку карані хрэну змешваюць з сырым цёртым бураком. Бурак дае колер, хрэн — сілу. Гэта найпершая велікодная прыправа да мясных страваў.

Для студэнцкага свята — каўбаса ў цесце

500 г варанай каўбасы, 2 яйкі, 150 г мукі, 0,75 шклянкі малака, алей для смажаньня, соль.

Муку, жаўткі размяшаць з малаком, дадаць соль і ўзбітыя бялкі. Каўбасу нарэзаць кружкамі таўшчынёй 1 см. Кружкі апускаць у цеста і смажыць з абодвух бакоў на алеі.

Падаць з салаткай з гародніны або таматным соўсам.

Каментары2

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць