Грамадства2121

Крык маладафронтаўца

Наступае канец году….Пісьменьнікі засталіся без “Дому літаратара”, у турмах знаходзяцца палітвязьні, газэты ня маюць магчымасьці спакойна друкавацца ў Беларусі, грамадскія аб’яднаньні ліквідуюцца, беларускай гаворкі пачуць у горадзе амаль немагчыма. І гэта нікога не чапляе! Усё добра - усё стабільна. Дэмакраты ўсё так жа спакойна езьдзяць у Эўропу і вырашаюць, хто з іх лепшы.

Наступае канец году… Пісьменьнікі засталіся без «Дому літаратара», у турмах знаходзяцца палітвязьні, газэты ня маюць магчымасьці спакойна друкавацца ў Беларусі, грамадскія аб’яднаньні ліквідуюцца, беларускай гаворкі пачуць у горадзе амаль немагчыма.

І гэта нікога не чапляе! Усё добра ‑ усё стабільна. Дэмакраты ўсё так жа спакойна езьдзяць у Эўропу і вырашаюць, хто з іх лепшы.

На акцыі ў Менску прыходзяць некалькі дзесяткаў людзей. Ну, канешне, як я мог забыць, на «Вялікам Джынсавам Фэсьце» было 5 тысячаў людзей! Як Шмат! Да і што яны там рабілі? Махалі джынсамі? І вы лічыце гэта нармалёвым? А, ну канешне, гэта «сымбаль супраціву»… Навошта мне гэты «сымбаль супраціву» ? У нас жа ёсьць бел‑чырвоны‑белы сьцяг Хрыста, ёсьць «Пагоня», ёсьць сьвятая беларуская мова. Навошта нешта іншае?! Дык так падумаць, у мяне большая частка гораду апранута ў гэты «сымбаль ». Дык што яны ўсе апазыянеры?

Добра вернемся да «Вялікага Джынсавага Фэсту». Што было пасьля яго?

Ужо праз паўтары гадзіны на плошчы Кастуся Каліноўскага толькі 50 чалавек! А дзе астатнія? Мабыць, налепкі лепяць ды іх фатаграфуюць. Дык яны аказваецца і фатаграфаваць ня ўмеюць. НА фотаздымках жа бачна сьмецьце з‑пад налепак, што яны пасьля сябе застаўляюць! І гэта таксама добра? Вы ж жадаеце бачыць Беларусь вольнай і разьвітой дзяржавай, а самі сьметніцу не можаце знайсьці!

А дзе праваабаронычыя арганізацыі?Дзе?Ну канешне, яны робяць заявы, што той ці іншы прысуд палічна матываваны. І што?

Можа ўжо хопіць? Можа мы скажам, што мы беларусы? Можа мы перастанем прасіць правоў, а пачнем іх патрабаваць? Можа настане час, калі ўсе партыі разам выйдуць у шыхце пад бел‑чырована‑белымі сьцягамі, а не кожны будзе цягнуць на сябе? Можа мы пачнем размаўляць па‑беларуску ў жыцьці, а ня толькі ў Інтэрнэце? Можа…Толькі тады і пераможам…

P.S.

Выбачайце калі ласка за эмацыйнасьць.Проста ня вытрымаў.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць