Меркаванні1717

Колькі зарабляе міліцыя і за што

Баранавіцкі гарвыканкам дазволіў 16 чэрвеня сацыял-дэмакратам пікет пратэсту супраць пагаршэння эканамічнай сітуацыі, напісаў сайт «НН» са спасылкай на баранавіцкі «Інтэкс-прэс». Дазволілі з той умовай, што ўдзельнікі аплацяць працу міліцыі і «хуткай». Гадзіна працы шараговага міліцыянта ацэненая ў 15 тысяч рублёў, афіцэра — у 17 тысяч. Простая арыфметыка: памнажаем цану гадзіны работы на 8-гадзінны працоўны дзень і на 22 рабочыя дні ў месяц. І атрымліваем 2 млн 640 тысяч рублёў на шарагоўца і 2 млн 992 тысячы на афіцэра міліцыі ў месяц. Плюс надбаўкі, прэміі і г. д. Не самы благі выходзіць для Баранавіч заробак, нават з улікам дэвальвацыі.

Зрэшты, міліцыя і мусіць добра зарабляць, каб не быць карумпаванай. Вунь дэмакрат Міхаіл Саакашвілі ў Грузіі падняў паліцыянтам заробкі да 1200 даляраў пры сярэднім узроўні каля $350.

Вось толькі ці за тое міліцыя мусіць атрымліваць добрыя грошы, што «пільнуе» дэмакратычныя пікеты, як у нас? Рытарычнае пытанне.
А яшчэ адзін знаёмы мінскі міліцыянер расказваў, што за адно дзяжурства ва «ўзмацненні» (гэта значыць, у часе разгону масавых акцый) афіцэр атрымлівае 500–600 тысяч. Што-што, а сілавыя структуры кіраўніцтва краіны будзе «карміць» да апошняга. З нашай кішэні, дарэчы.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя8

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы збілі штурмавы верталёт Ка-529

Айцішнікі-мужчыны масава пачалі рабіць ботакс і пластычныя аперацыі — новы трэнд Крэмніевай даліны11

Які план супраць гібрыдных атак з Беларусі абвясціў літоўскі ўрад33

У Камеруне самы стары прэзідэнт у свеце перавыбраны на новы восьмы тэрмін5

Што з аўтобусамі ў Літву пасля закрыцця мяжы?2

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы8

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат19

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

УСУ паведамілі пра выключна цяжкую сітуацыю ў Пакроўску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя8

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць