Свет

За выдачу звестак пра Бяляцкага — заўвага і праверка кваліфікацыі

Пакараныя ўжо два чыноўнікі літоўскага Мінюсту.

Загадчыца Аддзелам прававога супрацоўніцтва Дэпартамента міжнароднага права Міністэрства юстыцыі Літвы Андрада Бавеян за выдачу банкаўскіх дадзеных беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага ўстановам Беларусі атрымала заўвагу і пазачарговую ацэнку кваліфікацыі.

Пра гэта ў пятніцу паведаміў міністр юстыцыі Рэмігіюс Шымашус, адзначыўшы, што падчас праверкі было ўстаноўлена, што загадчыцы

не хапіла ініцыятывы і праніклівасці.

Шымашус раней казаў, што за выдачу дадзеных аб Бяляцкім адказнымі могуць быць прызнаныя тры чалавекі, але кіраўнік Дэпартамента міжнароднага права Аўшра Бернацене сышла з пасады, а ў адной са спецыялістаў Аддзела прававога супрацоўніцтва, як прызнана, не было пастаянных абавязкаў прадастаўляць прававую дапамогу — яна адказвала толькі за прыём дакументаў і іх перадачу іншым.

На пытанне, ці не з’яўляюцца занадта мяккімі санкцыі, міністр юстыцыі падкрэсліў, што пазачарговая адзнака кваліфікацыі можа выклікаць больш цяжкія наступствы для загадчыцы аддзелам.

«Пасля праверкі кваліфікацыі чалавека могуць панізіць,
а наогул, я магу парадавацца, што жыву не ў Беларусі, і санкцыі тут не прызначаюцца па палітычнай замове», — сказаў міністр.

Таксама палітык прызнаў, што

ў хадайніцтве аб прававой дапамозе Беларусі былі фармальныя неадпаведнасці, але такія неадпаведнасці здараюцца часта і не з’яўляюцца падставай для таго, каб адмовіць у прадастаўленні звестак па дамове аб прававой дапамозе.

Нагадаем, што Міністэрства юстыцыі Літвы пацвердзіла, што перадало дадзеныя Беларусі аб банкаўскіх рахунках актывістаў праваабарончай арганізацыі «Вясна» Бяляцкага і Стэфановіча ў Літве. З-за гэтага Бяляцкаму былі прад’яўленыя абвінавачванні ва ўтойванні падаткаў, яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да сямі гадоў.

Перадачу інфармацыі крытыкуюць як палітыкі, так і праваабаронцы.

МЗС Літвы заявіў, што яшчэ ў чэрвені рэкамендаваў іншым установам Літвы не прадастаўляць дадзеныя Беларусі, бо яна можа быць выкарыстаная супраць апазіцыі, але міністр юстыцыі Шымашус сцвярджае, што МЗС «не абцяжарыў сябе тым, каб інфармаваць Мінюст, што ёсць зона рызыкі, звязаная з прадастаўленнем прававой дапамогі, і што да ўсіх хадайніцтваў Беларусі трэба ставіцца спецыфічна».

Акрамя гэтага, пачуліся сумневы ў тым, што

дырэктар Дэпартамента міжнароднага права Мінюста Аўшра Бернацене была неаб’ектыўнай. У мужа Бернацене ў Беларусі ёсць адвакацкая кантора, таму паўсталі сумневы, ці не замяшаныя тут асабістыя інтарэсы.

Пасля гэтага Бернацене звольнілася з пасады.

Па словах Шымашуса, адказнасць за перадачу дадзеных, магчыма, прыйдзецца ўзяць на сябе яшчэ двум службовым асобам міністэрства.

Дадзеныя аб Бяляцкім перадала і Польшча, міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі ўжо прынёс выбачэнні за гэта, а некаторыя службовыя асобы Генпракуратуры Польшчы былі звольненыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць