Адзін з найвялікшых гітарыстаў усіх часоў пайшоў з жыцця 41 год таму.
18 верасня 1970 года пайшоў з жыцця адзін з найбольш вядомых гітарыстаў у рок-музыцы Джымі Хендрыкс. Уваходзіць у так званы Клуб 27 (27 Club) — групу таленавітых музыкаў, якія памерлі ў 27 гадоў.
У 2009 годзе часопіс «Time» назваў Хендрыкса найвялікшым гітарыстам усіх часоў. У 2010 годзе кампанія «Экспірыенс Хендрыкс», якую ўзначальвае зводная сястра Джымі, у супрацоўніцтве з «Соні М’юзік» выпусціла яго новы альбом «Даліны Нептуна», які складаецца з 12 раней невядомых студыйных запісаў, зробленых у 1969 годзе.
Каментары