Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Лукашэнка ня хоча атрымліваць заробак з Крамля. Але адкідае і брусэльскі капыл

Інтэрвію афіцыйнага кіраўніка Беларусі нямецкай "Вэльт" камэнтуе ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

У інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі нямецкай "Вэльт" самай рэвалюцыйнай выглядае, бадай, заява пра тое, што і Беларусь калі-небудзь можа перайсьці на эўра.

А вось жаданьне Масквы накінуць свой рубель ён назваў вераломнай задумай, што мае на мэце зьнішчыць незалежнасьць. "Мы ня хочам атрымліваць свае заробкі з Крамля".

Але антыкрамлёўскую рыторыку, якой у інтэрвію багата, ужо не назавеш сэнсацыйнай.

Звыш усяго, Масква стала дрэннай толькі пасьля таго, як узьняла кошты на энэрганосьбіты. Раней небяспека інтэграцыйных гульняў чамусьці не заўважалася. Хаця пра яе ўвесь час цьвердзіла тая самая апазыцыя, якую, са слоў Лукашэнкі, адкідае народ.

Увогуле рамантыкі-лібэралы могуць суняцца. Беларускі кіраўнік ні на ёту не ахвяруе прынцыпамі. Ён пералічвае, што хацеў бы атрымаць ад Захаду: скасаваньне візавага табу, інвэстыцыі, доступ на рынкі...

Разам з тым, на ўсе закіды суразмоўцы наконт браку дэмакратыі ды грамадзянскіх свабодаў дадзены стандартны прапагандовы адлуп. У нас, маўляў, свой шлях, свае "спэцыфічныя нацыянальныя інтарэсы". Краіна нібыта не дарасла ні да парлямэнцкай формы кіраваньня, ні да свабоды мэдыяў.

На думку менскага палітоляга Андрэя Фёдарава, "пакуль няма ніякай упэўненасьці, што Менск пагодзіцца на супрацу з Захадам, а ня будзе шукаць нейкі "трэці шлях". І нават згадзіўшыся на ўзаемадзеяньне, беларускія ўлады паспрабуюць атрымаць ад Захаду максымум ільготаў пры мінімальных, а найлепей каб выключна касмэтычных, зьменах ва ўнутранай палітыцы".

Ва ўсякім разе, кажа Андрэй Фёдараў, магчымасьць ўвайсьці ў цывілізаваны сьвет у цяперашняга кіраўніцтва застаецца. Тым болей што неўзабаве можа паўстаць жорсткая дылема: Масква ці Брусэль?

Так што і Захаду, бадай, варта набрацца цярпеньня, каб выкарыстаць шанец спакваля разьвязаць беларускае пытаньне.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Усе навіны →
Усе навіны

У Ціханоўскай з'явіўся новы дарадца па адукацыі і навуцы1

Былы палітвязень Генадзь Фядыніч расказаў, чаму адмовіўся за кратамі ад аперацыі

Візавы цэнтр Італіі паспрабаваў працаваць па жывой чарзе. Пратрымаўся дзень3

Эканамістка Лузгіна: За межамі Беларусі аказалася не менш за 400 тысяч беларусаў3

«Інтэрбачанне»: як пройдзе расійская альтэрнатыва «Еўрабачанню»2

Наведнікам, што напаілі аленя кока-колай у Мінскім заапарку, далі па 10 сутак7

Лукашэнка — Караеву: Ты такі мусульманін, як я праваслаўны20

У Віцебску жанчына ўпала з дзявятага паверха і выжыла

«Тэрарыстка» Дзербыш, якая атрымала 20 гадоў: Следчы прапаноўваў абылгаць Аўтуховіча ў абмен на лягчэйшае пакаранне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць