Грамадства44

Белаазёрск: шкодная вытворчасць без санкцыі грамадства

Тут збіарюцца збудаваць завод па вытворчасці свінцу.

Старшыня Берасьцейскага абласнога аддзяленьня руху «За свабоду» Зьміцер Трацьцяк атрымаў адказ зь Бярозаўскага райвыканкаму наконт будаўніцтва ў Белаазёрску заводу па вытворчасьці сьвінцу.

Спадар Трацьцяк дасылаў запыт у райвыканкам, каб даведацца, ці праводзіліся ў Белаазёрску грамадзкія слуханьні для абмеркаваньня з жыхарамі пытаньняў, зьвязаных з адкрыцьцём шкоднай вытворчасьці.

У адказе з райвыканкаму актывісту паведамляюць: «У сувязі з тым, што грамадзкасьць не зьвярнулася з заявай пра неабходнасьць правядзеньня сходу па абмеркаваньні справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе аб’екта „Завод па вытворчасьці сьвінцу і сплаваў“ у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы да 20 жніўня 2011 году, г.зн. на працягу 10 працоўных дзён ад апублікаваньня паведамленьня аб грамадзкіх абмеркаваньнях, сход па абмеркаваньні не праводзіўся».

Зьміцер Трацьцяк кажа, што такім адказам ён зусім не задаволены: «Зразумела, ніхто ж і ня зьвернецца, бо інфармацыі пра гэта мала, людзі ня ведаюць, ніхто на сход нікога не запрашаў. Як звычайна, у нас усё робіцца ўпотайкі, хоць такім чынам улады паказваюць сваё стаўленьне да грамадзтва, простых жыхароў. Як на які суботнік, то ледзь не прымусам людзей зганяюць, а на нявыгадныя для сябе пытаньні — адказы імкнуцца схаваць».

Грамадзкі дзеяч кажа, што рух «За свабоду» будзе дабівацца правядзеньня ў Белаазёрску належных грамадзкіх слуханьняў па пытаньні адкрыцьця заводу па вырабе сьвінцу.

Плянаваны ў Белаазёрску завод па вытворчасьці сьвінцу павінен стаць адным з цыкляў вырабу ў Беларусі акумулятараў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»9

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА10

Беларуска вярнулася з Польшчы і купіла сельскую школу, дзе раней вучылася — што яна там робіць?17

У Польшчы працуе каля 117 тысяч беларусаў3

Што робіцца з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Родным братам старажытнай царквы Навагрудка нечакана аказаўся храм з узбярэжжа Эстоніі — але невыпадкова2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»9

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць