Грамадства66

Непакорных рабочых «Граніта» адправяць на перавыхаванне на зборы

На прадпрыемстве ў Мікашэвічах прафілактычную гутарку з актывістамі незалежнага прафсаюзу правёў пракурор.

Некаторых з незадаволеных рабочых выклікалі ў ваенкамат, дзе паведамілі, што забіраюць на вайсковыя зборы. Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу Алег Стахаевіч мяркуе, што ціск адміністрацыі прадпрыемства набывае новыя прыхаваныя формы.

28 лютага некалькі актывістаў незалежнага прафсаюза «Граніта» наведалі Лунінецкі ваенкамат, дзе прайшлі медыцынскі агляд. Людзям паведамілі, што іх забіраюць на вайсковыя зборы, якія будуць цягнуцца каля месяца.

Адзін з рабочых кажа: у яго склалася ўражанне, што на зборы найперш паедуць актывісты незалежнага прафсаюзу:

«Прыдатны. Не трэба ім нічога, хоць у мяне аналізы з таго года... Учора я быў удзень на працы, і мне далі позву. Адпаведна, я аналізаў ніякіх не здаваў, нічога не праходзіў як трэба. Флюараграфіі ніякай не рабіў. Але іх гэта мала цікавіць. 16 сакавіка будзе сход, і з 30 сакавіка, я так зразумеў, будуць забіраць напэўна. Хто самы большы актывіст, то вось і забіраюць...»

Такой жа думкі прытрымліваецца і кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу Алег Стахаевіч:

«Абрынулася на гэтых рабочых ужо не толькі адміністрацыя «Граніта», але і дзяржаўная машына. Паводле размоваў, якія ходзяць на «Граніце», у КДБ быў выкліканы ваенкам і яму было дадзенае ўказанне наконт пяцёх чалавек найбольш актыўных. Праўдамі і няпраўдамі іх на гэтыя зборы прыцягнуць».

Актывіст незалежнага прафсаюза на «Граніце» распавёў, што заявай аб магчымым страйку на прадпрыемстве зацікавілася пракуратура. З падпісантамі заявы праводзіў прафілактычныя гутаркі пракурор Лунінецкага раёну Віктар Савіч:

«Вось другі пункт яго найбольш цікавіў. Наконт страйку.

Я яму адказаў, што ніхто не кажа, што заўтра будзе страйк. Мы цудоўна ведаем нормы, закон, як гэта ўсё адбываецца, што прадстаўляецца, якія трэба дакументы...
Калі на тое пойдзе, мы збяром якія трэба паперы, і ён будзе... Калі мы пагаварылі, я спытаўся ў пракурора, што мне рабіць далей. Мне пракурор адказаў, што, маўляў, нічога табе не рабіць, працуй, як і працаваў. Ніхто цябе, маўляў, не звольніць. Я кажу — а дзе гарантыі? Ён кажа, што, маўляў, я табе сказаў, ніхто цябе не звольніць. Вось гэта яго словы».

Аднак рабочы кажа, што, тым не меней, 6 чалавек з прычыны ціску адміністрацыі адклікалі свае подпісы пад заявай аб магчымым страйку.

***

Нагадаем, што 20 лютага 28 рабочых накіравалі адміністрацыі «Граніту» заяву, у якой пагражалі страйкам «з поўным спыненьнем вытворчасьці» ў выпадку, калі ня спыніцца ціск на незалежны прафсаюз.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены21

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Калісьці я кіраваў аддзелам пад 40 чалавек». Цімлід не знайшоў працу ў Польшчы і ўладкаваўся касірам12

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены21

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць