Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі плануе прыцягваць еўрапейскія гранты для дадатковага фінансавання экалагічных студэнцкіх атрадаў у Беларусі.Аб гэтым сёння журналістам паведаміў першы сакратар БРСМ Ігар Бузоўскі.
Ігар Бузоўскі лічыць, што прыцягненню еўрапейскіх грантаў для экалагічных студатрадаў паспрыяюць кантакты, устаноўленыя БРСМ падчас адукацыйнага семінара маладых парламентарыяў і моладзевых лідэраў Расіі і краін СНД. Ён адзначыў узаемную зацікаўленасць у развіцці такога супрацоўніцтва.
Экалагічныя студатрады займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый: чысткай берагоў рэк і азёр, уборкай лесапаркавых зон і г.д. «Еўрапейская супольнасць зацікаўлена ў тым, каб захаваць унікальныя прыродныя рэсурсы Беларусі», — падкрэсліў лідар афіцыйнага саюза моладзі.
-
Плітку ў гомельскіх школах замест рабочых клалі настаўнікі
-
Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура
-
«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі
Каментары