Улада11

Еўракамісар Фюле: У рэгіёне Усходняга партнёрства няма месца палітвязням

«У рэгіёне Усходняга партнёрства няма месца вязням сумлення або палітычным зняволеным», — заявіў камісар Еўрасаюза па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле, выступаючы на ​​пасяджэнні Парламенцкай асамблеі праграмы ЕС «Усходняе партнёрства» (Еўранест), якое праходзіць у Баку 2–4 красавіка.

«Не варта паддавацца спакусе і ператвараць дыскусію аб гэтай важнай праблеме ў абмеркаванне таго, хто з’яўляецца палітычным вязнем, а хто — не. Гісторыя дала нам у гэтай сувязі шмат урокаў», — Цытуе еўракамісара афіцыйны сайт ЕС.

Штэфан Фюле выказаў шкадаванне з нагоды таго, што беларускія парламентарыі не ўдзельнічаюць у працы асамблеі. «Думаю, аднойчы яны далучацца да вашай асамблеі», — дадаў ён.

Еўракамісар запэўніў удзельнікаў сустрэчы ў тым, што ЕС умацоўвае сувязі з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. «І мы зноў заявілі аб сваёй прыхільнасці палітыцы крытычнага ўзаемадзеяння з уладамі», — сказаў еўракамісар.

Па словах Фюле, у перспектыве ён бачыць Беларусь дэмакратычнай і квітнеючай краінай без палітвязняў, якая «інтэграваная ў агульнае прастору еўрапейскіх каштоўнасцяў».

У сустрэчы ў Баку ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускай апазіцыі, у тым ліку лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, сябры аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) і прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads8

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Так на цэнтральнай плошчы Осла віталі футбольную зборную Нарвегіі ВІДЭА1

Мопсы і бульдогі могуць знікнуць праз дзесяцігоддзе3

У МНС расказалі, чаму пры пошуку Максіма Зяньковіча ў Бярэзінскім раёне ад пачатку не задзейнічалі авіяцыю10

У Брэсце люлька з рабочымі звалілася з узроўню пятага паверха

Прэм'ер Літвы: Урад абмяркуе заўтра адкрыццё мяжы з Беларуссю8

Туск: Дыверсію на чыгунцы арганізавалі двое ўкраінцаў, яны выехалі ў Беларусь37

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці цячэ ва Украіну25

Зяленскі едзе ў Турцыю для актывізацыі перамоваў з Расіяй3

Кадэбэшнікі і кашалёк Лукашэнкі — стала вядома, хто кіруе новым кансервавым заводам у Новалукомлі, «аналагаў якому няма»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads8

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць