Літаратура77

«Калі хочаце зрабіць балюча бацькам, а стаць гомасэксуалістам не хапае духу…»

Пяць гадоў без Курта Вонегута: трохі знакамітых выказванняў іранічнага пісьменніка.

11 красавіка 2007 не стала іранічнага гуманіста Курта Вонегута — аднаго з найлепшых пісьменнікаў ХХ стагоддзя.

«Калі хочаце зрабіць балюча бацькам, а стаць гомасэксуалістам не хапае духу — займіцеся літаратурай ці мастацтвам. Я не жартую. Мастацтва — не спосаб зарабляць на жыццё. Але гэта вельмі чалавечны спосаб рабіць жыццё больш цярпімым.

Калі вы займаецеся мастацтвам — не важна, добра выходзіць ці дрэнна, — душа ваша расце. Спявайце ў ваннай. Уключайце радыё і танчыце. Распавядайце гісторыі. Пішыце адно адному вершы, хай нават і паршывыя. Імкніцеся, каб выйшла як мага лепш. І вы будзеце спаўна ўзнагароджаныя.
Нешта будзе вамі створана…» — пісаў Вонегут у жартоўнай лекцыі пра пісьменніцкае майстэрства.

Нарадзіўся Вонегут у Індыянапалісе (ЗША), у сям’і архітэктара, 11 лістапада 1922. Спачатку жыццё Вонегутаў было даволі заможным, аднак Вялікая дэпрэсія падарвала матэрыяльную стабільнасць.

Курт Вонегут зарабляў на жыццё гандлюючы патрыманымі аўто, працаваў у кампаніях General Electric і Saab (пасля жартаваў, што з-за яго непрыхільных водгукаў пра Saab шведы не далі яму Нобелеўскай прэміі).
Амерыканец з нямецкімі каранямі, ён ваяваў у складзе амерыанскага войска ў Еўропе ў Другую сусветную. Пасля быў паліцэйскім рэпарцёрам, настаўнікам у школе для разумова адсталых дзяцей…

Адпраўным пунктам яго літаратурнай кар’еры лічыцца 1950 г., калі ў адным з часопісаў выйшла першае апавяданьне Вонегута, а 

яго сапраўдным узлётам стала публікацыя ў 1969 славутай «Бойні нумар пяць».
Нядаўна гэты раман выйшаў і па-беларуску.

8 правілаў ад Курта Вонегута: як пісаць кароткія апавяданні

1. Выкарыстоўвайце час чалавека, пра якога вы нічога не ведаеце, такім чынам, каб ён не адчуваў, што яго час марнуецца дарма.

2. Хай у чытача будзе хаця б адзін персанаж, за якога ён зможа моцна зачапіцца.

3. Кожны персанаж павінен чагосьці хацець — хоць шклянку вады.

4.

Кожная фраза павінна выконваць дзве функцыі адразу: раскрываць характар і прасоўваць дзеянне.

5.

Пачынайце настолькі блізка да фіналу, наколькі гэта магчыма.

6. Станьце сапраўдным садыстам.

У вас неверагодна сімпатычныя і цалкам нявінныя галоўныя персанажы? Вельмі добра: зрабіце так, каб з імі здарылася нешта жахлівае,
каб чытач зразумеў, з якога цеста яны зробленыя.

7.

Пішыце так, каб гэта спадабалася аднаму чалавеку.
Калі вы раскрываеце аконца і ўступаеце ў любоўную сувязь з усім светам, апавяданне, як бы гэта сказаць, захворвае запаленнем лёгкіх.

І нарэшце:

8. Давайце сваім чытачам максімум інфармацыі — чым хутчэй, тым лепш. Чорт з ім з саспенсам.

У чытачоў павінна быць поўная разуменне таго, што адбываецца: хто, дзе, чаму, настолькі, каб яны самі маглі скончыць апавяданне, калі раптам прусакі з’ядуць апошнія некалькі старонак.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»25

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Усе навіны →
Усе навіны

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала8

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»25

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць