Здарэнні22

Мінскі рабочы аб'еў сваіх калег на 4 млн рублёў

23-гадовы трактарыст аднаго з мінскіх заводаў прыдумаў план асабістай эканоміі на прадуктах харчавання.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, на прадпрыемстве, дзе працаваў малады чалавек, харчаванне ў сталовай і буфетах выдавалася па прад'яўленні службовага пропуску з асабістым нумарам і фота, і толькі потым выкарыстаныя сумы вылічваліся з заработнай платы. Пры гэтым на практыцы непасрэдна самі пропускі супрацоўнікі заводскага грамадскага харчавання не заўсёды патрабавалі да прад'яўлення і абмяжоўваліся толькі вуснай інфармацыяй аб асабістым нумары работніка. Гэтую акалічнасць і вырашыў скарыстаць прадпрымальны трактарыст.

Даведаўшыся нумар аднаго са сваіх калег, малады чалавек на касе ў сталовай назваў яго.
Супрацоўніца сталовай памеціла нумар, але не папрасіла прад'явіць сам пропуск. Натхніўшыся поспехам, ён прадоўжыў выкарыстоўваць такую схему. Пры гэтым «пазычыў» яшчэ адзін асабісты нумар у другога свайго калегі, з якім, дарэчы, разам здымаў кватэру. У выніку больш чым за два месяцы, ні ў чым сабе не адмаўляючы, трактарыст аб'еў сваіх калег на два мільёны рублёў кожнага.

Такая істотная ўцечка заработнай платы не магла застацца незаўважанай. Высветліўшы, што значная частка грошай пайшла на траты, да якіх не маюць дачынення, калегі трактарыста звярнуліся па дапамогу ў міліцыю. Праваахоўнікі неўзабаве ўстанавілі асобу нахлебніка і затрымалі яго.

Як патлумачыў начальнік Партызанскага раённага аддзела Следчага камітэта Сяргей Саланец, цяпер у дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа па падазрэнні ў махлярстве. Маладому чалавеку можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля4

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Усе навіны →
Усе навіны

«Простаму беларусу гэта няважна». Боты праводзяць чатыры розныя ўстаноўкі адносна закрыцця мяжы13

Следам за блакаваннем месенджараў у Расіі хочуць абмежаваць званкі з SIM-картаў, якія знаходзяцца ў роўмінгу4

У Мінску адкрылі новую вуліцу і далі ёй старую назву2

25‑гадовы палітвязень Мікіта Емяльянаў за кратамі страчвае зрок1

На выставе ў Львове паказалі вялізны падводны дрон ФОТАФАКТ3

Якія еўрапейскія сталіцы найбольш небяспечныя?11

Кітай выпрабоўвае маршрут у Еўропу праз Арктыку. Беларусам застаецца ўздыхнуць13

У Літве затрымалі больш за 50 тон напаўняльніка для каціных туалетаў. Груз прызначаўся для Беларусі7

У Ціханоўскай з'явіўся новы дарадца па адукацыі і навуцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля4

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць