Спорт

Без Паўловіча і Гатаўца

Хейкіля назвай канчатковы склад хакейнай зборнай

Сфарміраваны склад хакейнай зборнай Беларусі для ўдзелу ў чэмпіянаце свету, які пройдзе з 4 па 20 мая ў Фінляндыі і Швецыі. З хакеістаў, якія выступалі на Кубку «Шкоды» ў Славакіі, на планетарнае першынство не паедуць форвард Аляксандр Паўловіч («Дынама-Мінск») і абаронца Кірыл Гатавец (Карнельскі ўніверсітэт), паведамляе афіцыйны сайт федэрацыі хакея.

Канчатковы ростар выглядае наступным чынам:

варатары: Андрэй Мезін (1974, «Дынама-Мінск»), Віталь Коваль (1980, «Тарпеда», КХЛ), Дзмітрый Мільчакоў (1986, «Металург-Жлобін»);

абаронцы: Уладзімір Дзянісаў (1984), Алег Гарошка (1989), Дзмітрый Корабаў (1989) (усе — «Дынама-Мінск»), Павел Чарнавок (1986, «Шахцёр»), Андрэй Антонаў (1985, «Нёман»), Ілья Казнадзей (1989, «Металург-Жлобін»), Віктар Касцючонак (1979, «Аўтамабіліст», КХЛ), Мікалай Стасенка (1987, «Северсталь», КХЛ), Раман Грабарэнка (1992, «Друмманвіль»);

нападаючыя: Андрэй Міхалёў (1978), Дзмітрый Мялешка (1982), Аляксандр Кулакоў (1983), Аляксандр Кітараў (1987), Андрэй Стась (1988), Сяргей Дрозд (1990), (усе — «Дынама-Мінск»), Андрэй Коласаў (1989, «Гомель»), Канстанцін Кальцоў (1981, без клуба), Андрэй Сцяпанаў (1986, «Амур», КХЛ), Яўген Кавыршын (1986, «Северсталь», КХЛ), Міхаіл Грабоўскі (1984, «Таронта», НХЛ), Аляксей Угараў (1985, «Тарпеда», КХЛ), Аляксей Калюжны (1977, «Авангард», КХЛ).

Нагадаем, нападаючыя «Нэшвіла» (НХЛ) Андрэй і Сяргей Касціцыны, паводле слоў галоўнага трэнера зборнай Кары Хейкіля, абяцалі прыехаць на чэмпіянат свету ў выпадку вылету іх клуба з розыгрышу Кубка Стэнлі. У гэты момант «Нэшвіл» саступае ў чвэрцьфінальнай серыі (да 4 перамог) «Фініксу» — 0:2.

Зборная будзе трэніравацца да 2 мая ў Браціславе, а затым вылеціць у Хельсінкі.

Беларусы стартуюць на чэмпіянаце свету 4 мая матчам з фінамі.
Затым на групавой стадыі яны згуляюць са зборнымі Швейцарыі (6 мая), Казахстана (8 мая), ЗША (10 мая), Славакіі (12 мая), Францыі (14 мая) і Канады (15 мая).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля4

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Усе навіны →
Усе навіны

Следам за блакаваннем месенджараў у Расіі хочуць абмежаваць званкі з SIM-картаў, якія знаходзяцца ў роўмінгу4

У Мінску адкрылі новую вуліцу і далі ёй старую назву2

25‑гадовы палітвязень Мікіта Емяльянаў за кратамі страчвае зрок1

На выставе ў Львове паказалі вялізны падводны дрон ФОТАФАКТ3

Якія еўрапейскія сталіцы найбольш небяспечныя?11

Кітай выпрабоўвае маршрут у Еўропу праз Арктыку. Беларусам застаецца ўздыхнуць13

У Літве затрымалі больш за 50 тон напаўняльніка для каціных туалетаў. Груз прызначаўся для Беларусі7

У Ціханоўскай з'явіўся новы дарадца па адукацыі і навуцы1

Былы палітвязень Генадзь Фядыніч расказаў, чаму адмовіўся за кратамі ад аперацыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля4

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць