На нарвежца Аляксандра Далі Оена ўскладаліся вялікія надзеі на Алімпіядзе ў Лондане.
Чэмпіён свету па плаванні нарвег Аляксандр Далі Оен раптоўна памёр у ЗША ў 26 гадоў. У ліпені 2011 года Далі Оен заваяваў залаты медаль у стометроўцы брасам на чэмпіянаце свету па плаванні ў Шанхаі.
Позна ўвечары ў панядзелак ён быў знойдзены непрытомным у душы пасля трэніроўкі ў горадзе Флагстаф (Арызона).
Сябры, якія бачылі з ім незадоўга да смерці, кажуць, што ён выглядаў здаровым.Хуткая дапамога прыбыла на месца на працягу некалькіх хвілін, але ёй не ўдалося вярнуць спартоўца да жыцця.
Прэзідэнт нарвежскай федэрацыі па плаванні Пер Руне Экнес сказаў, што ў плыўца спынілася сэрца.
Аляксандр Далі Оен прывёз у Нарвегію першы алімпійскі медаль у плаванні, заваяваўшы серабро ў Пекіне-2008.
Ён стаў сапраўдным натхняльнікам для плыўцоў па ўсёй краіне, шматлікім з якіх прыходзіцца сутыкацца з дрэннымі ўмовамі для трэніровак і малым фінансаваннем.
Дадайце да гэтага малады ўзрост Далі Оена і вядомы ўсім прыязны характар. Яго заўчасная смерць выклікала шок у Нарвегіі.
Прэм'ер-міністр краіны Енс Столтэнберг выказаў ўсеагульнае меркаванне: «Маленькая краіна страціла вялікага спартоўца».
У апошнім паведамленні, адпраўленым спартсменам у Twitter у панядзелак перад заканчэннем збораў у ЗША, ён напісаў:
«Нам засталося правесці два дні ў лагеры ў Флагстафе, а потым — назад у самы выдатны горад у Нарвегіі Берген».
На выступ Оена на Гульнях у Лондане ўскладаліся вялікія надзеі.
Свой залаты медаль у Шанхаі Далі Оен заваяваў праз некалькі дзён пасля трагедыі ў Нарвегіі, дзе Андэрс Брэйвік забіў 77 чалавек у Осла і на востраве Утоя. Спартовец заявіў, што гэта было для яго дадатковай матывацыяй: «Мы не можам дазволіць гэтаму хлопцу разбурыць нашу будучыню».
Каментары