Узламалі е-mail і skype адміністратара групы «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку»
Таксама была прадпрынятая спроба ўзяць пад свой кантроль саму групу «Вконтакте».
4 мая ўвечары быў узламаны e-mail і skype адміністратара групы «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Антона Скарыны.
Таксама была прадпрынятая спроба ўзяць пад свой кантроль саму групу «Вконтакте», але дзякуючы таму, што для доступу да акаўнта трэба смс-пацверджанне, гэтага ўдалося пазбегнуць.
Зараз Скайпам Антона Скарыны карыстаюцца невядомыя, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы РЧСС: «У спісе яго кантактаў у скайпе было вельмі шмат апазіцыйных палітыкаў і актывістаў, таму мы просім як мага хутчэй паведаміць у СМІ аб гэтым факце, каб не дапусціць правакацый. Мы звязваем гэты інцыдэнт з асцярогай спецслужбаў Беларусі аб магчымасці правядзення новых акцый кампаніі летам гэтага года».
«З улікам апошніх падзей, можна зрабіць выснову, што спецслужбам была дадзена канкрэтная задача любымі спосабамі здабыць інфармацыю аб планах кампаніі і паспрабаваць знішчыць групу», — сказана ў паведамленні.
Каментары