Культура22

У Магілёве адмянілі прэзентацыю кніг фантаста Сяргея Антонава

Прэзентацыя мела адбыцца ў гарадской бібліятэцы імя Карла Маркса 16 траўня.

Як сцвярджае Сяргей Антонаў, 7 траўня яму патэлефанавалі з бібліятэкі й паведамілі, што сустрэчы не будзе.

«З аб’ектыўных прычынаў, пра якія вы самі ведаеце», — пераказаў тэлефонную гутарку з бібліятэкаркай пісьменнік.

Паводле Антонава, ініцыятарам сустрэчы выступала сама бібліятэка.

«Відаць, даведаліся, што я ў партыі БНФ і што я запрашу на сустрэчу сваіх сяброў з партыі БНФ. Мае кнігі — фантастыка, і яны не маюць нічога агульнага з палітыкай. І тут высвятляецца, што я забаронены аўтар у Беларусі. У Маскве ў мяне праходзіць на год не меней за тры прэзентацыі. Наклад маіх кніг — 260 тысяч асобнікаў. Кнігі пакуль прадаюцца і ў Беларусі. Толькі аднойчы ў Магілёве мне ўдалося пагаварыць са студэнтамі педагагічнага ўніверсітэта, але, відаць, пасля забароны ў бібліятэцы такіх сустрэч наогул не будзе».

У бібліятэцы пацвердзілі, што сустрэча адмененая.

«Так атрымалася, што накладаюцца два мерапрыемствы ў адзін дзень. Там пенсіянеры, і дамоўленасць ёсць. Мы ж, выбачайце, не можам адмяніць гэтую сустрэчу. У нас дужа загружаны травень і чэрвень. А там жа пачнецца адпускная пара, і студэнты паз’язджаюць», — заявіла прадстаўніца адміністрацыі чытальні.

Суразмоўніца не выключыла, што прэзентацыя кніг Сяргея Антонава можа адбыцца ў іншы час.

Сяргей Антонаў — адзіны беларускі аўтар, які піша для расійскай кніжнай серыі «Сусвет метро — 2033». У адной са сваіх кніг Антонаў апісвае станцыю «Беларуская» Маскоўскага метрапалітэна пасля ядзернай вайны. Метро ён апісвае як свет у мініяцюры. Тыя, хто жыве на станцыі «Беларуская», увесь час пазычаюць і нікому не аддаюць пазычанае. Галоўны герой кнігі Антонава — анархіст.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў9

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Усе навіны →
Усе навіны

Стармер паведаміў пра пераход Вялікабрытаніі ў стан «баявой гатоўнасці»4

На перамовах у Стамбуле Расія захавала ранейшыя патрабаванні2

Перастала выходзіць на сувязь полацкая журналістка і каталіцкая актывістка Ціна Палынская

У Расіі Вікіпедыю абвінавацілі ў «прапагандзе педафіліі»2

У Асіповіцкім раёне прызналі «дармаедамі» людзей з псіхічнымі захворваннямі1

Фэйсбук-старонку Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкай»2

$5000 за метр. У Мінску з'явіўся прэміяльны дом, які па цане пераплюне нават Depo5

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?9

Расія прапанавала прыпыніць агонь на асобных участках фронту на 2—3 дні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў9

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць