Грамадства77

Польшча хоча пазбавіць Сяргея Марцалева віду на жыхарства

Кіраўнік выбарчага штаба Мікалая Статкевіча асуджаны за Плошчу-2010 на два гады ўмоўна.

Польскія ўлады распачалі працэдуру пазбаўленьня віду на сталае жыхарства былога кіраўніка перадвыбарчага штабу Міколы Статкевіча Сяргея Марцалева. Малады палітык атрымаў такое права яшчэ ў 2007 годзе.

Вось што кажа Сяргей Марцалеў:

«Працэс пазбаўленьня мяне віду на жыхарства яшчэ не завершаны, ён працягваецца. Але фармальна ў мяне амаль не засталося часу.
Зараз я прызначаю ўпаўнаважанага, паколькі сам, будучы ўмоўна асуджаны, выехаць не магу. Буду пісаць апэляцыю да вышэйшых інстанцыяў, а потым падам у суд. Мне зусім незразумелыя і падставы такога рашэньня, што мяне пазбаўляюць віду на жыхарства. Чаму? Пакуль у мяне ня будзе ўпаўнаважанага, я не змагу ягонымі вачыма зазірнуць у тую тэчку — што ж яны прыдумалі? У паперы, на якую яны спасылаюцца, няма падрабязнасьцяў. Напісана, што на падставе артыкула 68 закону аб замежніках Рэспублікі Польшча ад 13 чэрвеня. Больш інспэктар праз тэлефон мне ніякай інфармацыі не паведаміла. Сказала толькі, што мой упаўнаважаны гэта зможа паглядзець і я змагу даць тлумачэньне.

Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2010 году Сяргей Марцалеў кіраваў перадвыбарчым штабам Міколы Статкевіча. 23 сьнежня быў зьняты зь цягніка, на якім ехаў у Варшаву. Спачатку абвінавачваўся ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Асуджаны судом Заводзкага раёну Менску на 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна за арганізацыю дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

Самога Статкевіча пасадзілі ў турму.

Арт. 67 польскага Закону пра іншаземцаў прадугледжвае, што іншаземцу адмаўляюць у наданні віду на жыхарства, калі ён не спаўняе ўмоваў, сфармуляваных у іншых артыкулах, або калі таго вымагаюць патрэбы нацыянальнай бяспекі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць5

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць

Усе навіны →
Усе навіны

Ціманоўская паскардзілася, што яе былы муж вывез у Грузію сабаку і там пакінуў1

Пуцін загадаў стварыць на мяжы з Украінай «буферную зону»6

Пераможца сёлетняга «Еўрабачання» хоча, каб наступнае прайшло без удзелу Ізраіля10

Што з цэнамі і выбарам бульбы ў суседніх Польшчы і Літве7

Лукашэнка заклікаў новапрызначаных вертыкальшчыкаў чытаць тыктокі4

Беларуска ў Польшчы пазнаёмілася з аргенцінцам і паехала да яго на радзіму. Ён аказаўся сямейным тыранам3

У Барысаве паставяць арт-аб'ект па матывах герба горада1

У адным будынку — спа, супермаркет і бізнэс-апартаменты. У «Мінск-Свеце» пабудуюць незвычайны дом

Гендырэктара Бюро па транспартным страхаванні звольнілі з-за карупцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць5

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць