Улада88

Нямігі бэтонныя берагі

Нямігу адновяць у стылі ХІХ стагодзьдзя: з падземным паркінгам і эскалятарамі. Архітэктурная фантазія архітэктара Дулевіча «па матывах» старога гораду ўхваленая. Будаўніцтва пачнецца сёлета.

Стагодзьдзе таму вузенькая вулачка з майстэрнямі рамесьнікаў і лаўкамі гандляроў сёньня — «сіці», справавы цэнтар. Пасьля доўгіх спрэчак, што лепей — адбудаваць ранейшую Нямігу ці дарэшты «запраторыць» яе пад шкло і бэтон, — архітэктары і гісторыкі спыніліся на «залатой сярэдзіне». Правы бок вуліцы з Гандлёвым домам «На Нямізе» застанецца ранейшым, а левы, дагэтуль пусты, адновяць у стылі ХІХ стагодзьдзя. Такое рашэньне прыняла рэспубліканская навукова‑мэтадычная рада ў пытаньнях гісторыка‑культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

Часткова гэты праект ужо рэалізаваны — ад праспэкту Пераможцаў да вуліцы Камсамольскай. Забудаваць пустку між Камсамольскай і Гарадзкім Валам даверылі «Творчай майстэрні архітэктара Дулевіча».

— Калі ўзнаўлялі ўчастак да вуліцы Камсамольскай, стылізаваныя пад архітэктуру пазамінулага стагодзьдзя дамы паднялі на плятформу, пад якой разьмясьціўся паркінг. Паводле праекту Генадзя Дулевіча, паркінг пойдзе пад зямлю, — адзначае асаблівасьць новага варыянту рэканструкцыі навуковы сакратар навукова‑мэтадычнай рады Вольга Міхайлава.

Сам Генадзь Дулевіч кажа, што ня ставіў мэтай узнавіць вуліцу ў яе першапачатковым выглядзе.

— Ранейшай Нямігі ўжо ніколі ня будзе. Яна загінула пад нажом урбанізацыі ў 70‑я гады. Тут часткова захавалася забудова ХІХ стагодзьдзя, вось яе і трэба захаваць і зьвязаць з сучаснымі будынкамі. Я прапаную архітэктурную фантазію «па матывах» ранейшай Нямігі, якая «прымірыць» стары горад з новым.

Навукова‑мэтадычная рада ўхваліла гэтую ідэю. Будаўнічыя работы пачнуцца сёлета. «Але дэталі праекту яшчэ будуць удакладняцца, — кажа Вольга Міхайлава. — Трэба прадумаць, як па‑новаму арганізаваць у гэтым раёне рух транспарту».

Ужо вядома, што вуліца Рэвалюцыйная стане пешаходнай: падняцца на яе зь Нямігі можна будзе па лесьвіцы ці эскалятары. У шматфункцыянальным комплексе, які разьмесьціцца ў старажытных дворыках, адчыняцца новыя выстаўныя залі, крамы, кавярні. У пасьпяховасьці праекту Генадзь Дулевіч не сумняваецца. Але канчатковую ацэнку «новай Нямізе» дасьць час.

Віктар Корбут, фота Віталя Гіля, «СБ — Беларусь сегодня»

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА10

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік12

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць