Грамадства2424

Бурбалкі на плошчы Бангалор

На акцыю Скрабца і Фралова прыйшлі 30 чалавек. Зь іх 20 журналістаў.

Шырока праанансаваная празь СМІ прарасейская акцыя былых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Сяргея Скрабца і Валер’я Фралова аказалася звычайнай бурбалкай. У панядзелак на Бангалор прыйшло 30 чалавек, 20 зь якіх былі журналістамі.

Ідэя акцыі на 2 красавіка зьявілася ў пачатку сакавіка, тады Сяргей Скрабец наступным чынам расказаў пра задачы акцыі «Нашай Ніве»: «Галоўная мэта акцыі 2 красавіка — спыніць палітыку вайны, якую вядзе беларуская ўлада з братняй нам Расеяй. У нашых народаў ня мусяць быць дрэнныя адносіны, нашы народы не павінны пакутаваць ад таго, што кіраўнікі дзяржаваў ня могуць дамовіцца між сабой. Я лічу, што таксама правядзеньне гэтай акцыяй мы будзем ставіць у дакор і беларускай апазыцыі, якая фактычна аб’ядналася з уладай у антырасейскай палітыцы».

Менгарвыканкам адмовіў Фралову і Скрабцу адсьвяткаваць Дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі ў цэнтры сталіцы, дазволіўшы толькі Бангалор. Спачатку плянавалася, што дэманстранты пройдуць шэсьцем ад дыспэтчарскай станцыі Кульман да парку Дружбы народаў, дзе правядуць мітынг. Але ад ідэі шэсьця было вырашана адмовіцца, як пазьней стала зразумела, абсалютна слушна.

Ужо на падыходзе да Бангалору было ясна, што людзей будзе небагата ‑ калі яны наогул будуць. Ля сцэны стаяла чалавек пятнаццаць, большасьць зь якіх былі журналісты. Сяргей Скрабец сустракаў кожнага, хто прыходзіў на плошчу, іранічным пытаньнем: «Вы на мітынг?». А таксама ўсім ціснуў руку. Генэрал Фралоў сядзеў збоку на лавачцы, не выяўляючы ніякага энтузіязму да падзеі. Марыніча з Вайтовічам на Бангалоры не было наагул.

Недалёка купкай стаялі чатыры «ціхары» з рацыямі, парачка міліцыянтаў, дзяжурыла машына хуткай дапамогі. За некалькі дзясяткаў мэтраў за падзеямі назіралі прадстаўнікі амэрыканскага пасольства.

Брат Сяргея Скрабца Аляксандар прымацаваў да сцэны два сьцягі — бел‑чырвона‑белы і расейскі трыкалёр. Празь некаторы час беларускі штандар паваліўся, нехта з прысутных сказаў: «А ты сапраўдны [чырвона‑зялёны] паспрабуй усталяваць, можа лепш трымацца будзе».

Да мітынгу было падрыхтавана ўсё, апроч людзей, якіх не было зусім. Журналісты абсалютна сур’ёзна гаварылі між сабой, што настолькі малой акцыі апазыцыі ім бачыць яшчэ не даводзілася. Пераканаўшыся, што больш ніхто не падыдзе, палітыкі пачалі ўласна палітычную частку акцыі. Былі разгорнутыя дзьве расьцяжкі: адна па‑расейску — «С Россией без Лукашенко», а другая па‑беларуску — «Свабоду Казуліну». Фралоў трымаў сшыты з чырвона‑залёнага і бела‑сіне‑чырвонага палотнішчаў сьцяг, які мусіў сымбалізаваць беларуска‑расейскую дружбу. Так палітыкі прастаялі хвіліны тры.

Сяргей Скрабец потым пайшоў падзякаваць за ўвагу і прысутнасьць прадстаўнікоў амэрыканскага пасольства і мэдыкаў, пасьля чаго яшчэ выступіў зь невялічкай прамовай, дзе павітаў «шматлікіх прыхільнікаў беларуска‑расейскай інтэграцыі». Скрабец адзначыў, што незалежна ад улады Беларусь мусіць мець добрыя адносіны з Расеяй, запатрабаваў вызваліць усіх палітвязьняў і яшчэ раз павіншаваў са сьвятам.

Генэрал Фралоў нават адмовіўся сказаць нешта ў мэгафон, ён гаварыў толькі з журналістамі. Фралоў адзначыў, што 48 адсоткаў беларусаў за саюз з Расеяй, а за ўступленьне ў Эўрасаюз толькі 33 %. Галоўнымі прычынамі правалу акцыі Фралоў назваў будні дзень, ня цэнтар Менску, а таксама, што «акцыя не зусім звычайная».

Чарговая спроба перахапіць у Аляксандра Лукашэнкі інтэграцыйную рыторыку скончылася буйным правалам. Акцыя яднаньня пацьвердзіла, што прыхільнікаў яднаньня вобмаль.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы8

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве міністра культуры паставіла ў тупік пытанне «Чый Крым?» Гэта каштавала яму пасады37

У ЕГУ вярнулі студэнтку, якая паўстала супраць харасменту. Але прымусілі заплаціць 1300 еўра7

Краіны Еўрасаюза не змаглі дамовіцца пра стварэнне «сцяны ад дронаў»2

У Мінску на даху паркінгу пачалі рабіць парк сонечных батарэй ФОТАФАКТ3

У Польшчы беларуса затрымалі па падазрэнні ў выкраданні чалавека1

Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент6

«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў3

У Баранавічах раскрылі забойства 26‑гадовай даўніны. Тады забілі 16‑гадовую дзяўчыну5

Кампанія Ганны Сялук Лукашэнкі прадала караоке-шоу каналу СТБ за мільён еўра19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы8

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць