Сірыйскі касманаўт-апазіцыянер знайшоўся ў беларускім дзембельскім альбоме — фоты
Махамед Ахмед Фарыс вучыўся прывадняцца на Чорным моры.
«Прачытаў навіну «Першы сірыйскі касманаўт далучыўся да апазыцыі» і рука пацягнулася да майго дзембельскага альбома,— піша даўні чытач «Нашай Нівы» Андрэй Аляхновіч. — Так і ёсць! Гэта ж ён — Махамед Ахмед Фарыс у нас на караблі праходзіць разам са сваім дублёрам і савецкімі касманаўтамі трэніроўкі на прывадненне».
Звычайна касманаўты прызямляліся на Байкануры, але ж маглі (у некаторых выпадках) і прывадняцца. Вось на такі выпадак экіпажы праходзілі адпаведныя трэніроўкі,тлумачыць чытач.
Гэта было летам 1988 года на Чорным моры, ля Феадосіі, дзе спадар Аляхновіч у той час праходзіў тэрміновую вайсковую службу на караблі «Ямал».
Каментары