Навука і тэхналогіі1414

Праграма ад беларускіх праграмістаў рыхтуецца знішчыць манаполію Skype

Праграму прыдумалі ў Ізраілі, але праца над стварэннем вядзецца ў Мінску і Брэсце.

Бізнэс-выданне Bloomberg Businessweek апублікавала вялікі артыкул, прысвечаны рынку беларускіх ІТ-кампаній, што прапануюць адносна танныя паслугі па стварэнні якасных праграм. У цэнтры гісторыі — аплікацыя Viber, якую называюць «знішчальнікам Skype».

Насамрэч Viber прыдумалі ізраільскія бізнэсоўцы, якія да Беларусі маюць невялікае дачыненне. Затое ствараецца праграма ў Мінску, дзе знаходзіцца офіс кампаніі, і філіял у Брэсце. Тут працуюць, калі верыць Bloomberg, «вымуштраваныя ў матэматыцы, фізіцы і іншым навуках маладыя энтузіясты».

«У Viber каля 40 супрацоўнікаў у Беларусі, і ўсе яны мільярдэры ўжо цяпер — калі лічыць у мясцовых рублях», — піша выданне.

Viber, распрацаваны яшчэ 3 гады таму, дазваляе камунікаваць з дапамогай галасавой сувязі, тэкставых паведамленняў і абмену малюнкамі цалкам бясплатна. Патрэбны толькі мабільны інтэрнэт пад рукой, прычым не абавязкова Wi-Fi.

Цяпер у аплікацыі болей за 100 мільёнаў карыстальнікаў. Гэты факт дазваляе стваральнікам праграмы называць яе «забойцам Skype»: маўляў, праграма зручнейшая за стары сэрвіс, прызначаны найперш для настольных камп'ютараў. Акрамя гэтага сэрвіс раздражняе мабільных аператараў, бо карыстальнікі замест тэлефанавання праз звыклы галасавы сервіс выкарыстоўваюць IP-тэлефанію.

Зрэшты, самі стваральнікі Viber пакуль не маюць ніякага прыбытку ад праграмы. Аднак яны не хаваюць: вялікія грошы атрымліваецца эканоміць дзякуючы найманню беларускіх праграмістаў. І інвестыцыям ананімнага золатаздабытчыка.

«У Тэль-Авіве таленавіты праграміст абышоўся б у 130 000 зялёных у год», — кажа адзін са стваральнікаў праграмы Талман Марка. Гэтай самай сумы дастаткова, каб заплаціць адразу сямі беларускім спецыялістам.
Зрэшты, менавіта гэта яны і робяць.

І не толькі яны. Адзначаецца, што паслугамі беларускіх праграмістаў-аўтсорсераў карыстаюцца сотні заходніх кампаній. Сярод іх «Кока-кола», Google, Siemens, Mercedes-Benz, Samsung, Bosch і іншыя буйныя кампаніі.

Цяпер каманда беларускіх распрацоўшчыкаў дарабляе версіі для пакуль яшчэ не ахопленых праграмай мабільных аперацыйных сістэм. Да ўжо падтрымліваемых iOS, Android, BlackBerry хутка дададуцца S40, Symbian і Bada.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі45

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары29

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць