Усяго патроху55

Апакаліпсіс пачынаецца

Зьнікнуць лядовыя шапкі Арктыкі, Антарктыды, засухі і паводкі зьменяць аблічча Зямлі.

Апакаліптычнае бачаньне зьменаў прыроднага асяродзьдзя прадстаўляе даклад навукоўцаў пра вынікі глябальнага пацяпленьня.

Дрэнныя навіны прынесьлі ў Брусэль навукоўцы зь зьвязанай з ААН Міжурадавай камісіі па справах зьмены клімату (IPCC), якая аб’ядноўвае больш за сто дзяржаваў. Зь іх дакладу можна даведацца, чым цяплічны эфэкт пагражае прыродзе і чалавеку.

У найбліжэйшыя дзесяцігодзьдзі — сьцьвярджаюць навукоўцы — найбольш пацерпяць найбяднейшыя краіны, у асноўным афрыканскія і азіяцкія. Згодна з найбольш пэсымістычным сцэнарам, да 2050 г. ад 1 млрд. да 3,2 млрд. людзей будуць пакутваць ад недахопу вады, а 200‑600 млн. — ад голаду.

Зьнікнуць лядовыя шапкі Арктыкі, Антарктыды, каралавыя рыфы і дажджавыя лясы Амазонкі. Сотням мільёнаў людзей, якія жывуць у дэльтах вялікіх азіяцкіх рэкаў, будуць пагражаць зьнішчальныя патопы. З‑за разбуральных зьяваў надвор’я штогод будуць гінуць некалькі мільёнаў чалавек.

Аўстралія ня будзе ў стане вырошчваць расьліны, прыдатныя для ежы. Не абмінуць зьмены і Эўропу. Міжземнаморскім краінам пагражае засуха i забойчыя хвалі сьпякоты, падобныя да тых, што ў 2003 г. сталіся прычынай сьмерці каля 70 тыс. людзей. Грэкі ўжо бядуюць, як забясьпечыць турыстам ваду на сваіх выспах.

У Альпах будзе зачыненая большасьць лыжных курортаў, ужо ў гэтым годзе там была праблема зь сьнегам. Воды з растопленых леднікоў павысяць узровень мораў, якія могуць затапіць між іншым помнікі даўніны Александрыі альбо скарбы інкаў у нацыянальным парку Ўаскаран у Пэру.

— Гэта кароткі позірк на апакаліптычную будучыню, што чакае Зямлю — камэнтуць даклад прадстаўнікі «Greenpeace». — Урады павінны тэрмінова адрэагаваць на гэтыя прагнозы — кажа прадстаўнік экалягічнай арганізацыі WWF.

У гісторыі сусьвету такія зьмены клімату ўжо мелі месца, аднак яны цягнуліся вельмі доўга. Цяпер жа асноўнай пагрозай ёсьць іх маланкавы тэмп — камэнтуе прафэсар Галіна Лёрэнц, кліматоляг зь Інстытуту Мэтэаралёгіі і Воднай Гаспадаркі ў Варшаве. На яе думку, экасыстэмы ня будуць мець часу, каб прыстасавацца да зьменаў. Паводле дакладу «IPCC», могуць вымерці цэлых 30 адсоткаў гатункаў расьлінаў i жывёлаў.

У сакавіку брытанскі прэм’ер Тоні Блэр параўнаў барацьбу з наступствамі глябальнага пацяпленьня з змаганьнем з фашызмам і камунізмам. У Вялікабрытаніі да сёньняшняга дня гэта тэма нумар адзін ў палітыцы. Брытанцы якраз абмяркоўваюць закон, што прадпісвае будучым урадам, пад пагрозай штрафных санкцыяў, зьніжэньне эмісіі вуглекіслага газу на цэлых 60 адсоткаў да 2050 г.

Праз два тыдні кліматычныя зьмены будуць тэмай паседжаньняў Рады Бясьпекі ААН.

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі8

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Несуцяшальны прагноз надвор'я на канец чэрвеня3

Пад акупаваным Такмакам палае расійскі эшалон з цыстэрнамі

Стала вядома імя яшчэ аднаго палітвязня са спіса Келага4

Дасведчанага аўдытара пасадзілі за палітыку і дадалі ў спіс «тэрарыстаў»4

Трамп запосціў фота Святланы і Сяргея Ціханоўскіх26

Пракоп'еў: У Ціханоўскага ёсць амаль усё, апроч разумных дарадцаў. Прапаную сваю дапамогу33

Вызвалены палітвязень Балахонаў: Бабарыка ўвесь час на ШІЗА і ПКТ3

Беларусі пагражае нашэсце янота-паласкуна3

Зварот Трампа да нацыі: Ядзерныя аб'екты Ірана цалкам знішчаныя8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі8

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць