Спорт99

Кавы, у якую трэнер Яфімаў «падсыпаў» допінг, не было ў меню

А стэроід метэналон, які знайшлі ў арганізме Надзеі Астапчук, разбавіць у вадкасці амаль немагчыма.

Трэнер Аляксандр Яфімаў расказаў пазаўчора, што патаемна падсыпаў допінг у каву Надзеі Астапчук.

Рыхтуючы 14 жніўня матэрыял пра зборы Надзеі Астапчук у Раўбічах, журналіст Еўрарадыё пільна прагледзеў яе меню за розныя дні. І кавы там не было.

«Салат з крабавых палачак і кукурузы, амлет з вяндлінай, кампот, ікра, шакалад, бульбяное пюрэ, запечаная рыба, пітная вада „Дарыда“, чай, блінчыкі з джэмам, з птушкай, з вяндлінай… Увесь асартымент у нас выпісаны», — так дырэктар рэстарана «Раўбічы» Аляксандр Лукавой называў нам стравы, якія падаваліся на стол 1 жніўня.

Праглядаем усе матэрыялы, занатаваныя намі ў Раўбічах, і на 100% упэўніваемся, што

і 30 ліпеня, калі па афіцыйнай інфармацыі Яфімаў падсыпаў допінг у каву, гэтага напою ў рэстаране не падавалася.

Натуральна, у рэстаране «Раўбічы» каву можна было і дазамовіць: апарат стаіць за межамі зала у праходзе на кухню. Выпіць напой, куды нібыта падсыпалі допінг, можна было і ў нумары, прыгатаваўшы на сваёй кававарцы, і ў іншым бары.

Але яшчэ адна нестыкоўка — метэналон у вадкай форме (выпускаецца ў ампулах) усплыве наверх алейнай плямай.

Тэарэтычна трэнер Яфімаў мог растаўчы таблетку і ўсыпаць атрыманы парашок у каву.

Ці магчыма такім чынам растапіць у каве метэналон, пытаемся ў незалежнага эксперта, выканаўчага дырэктара Расійскага антыдопінгвага агенцтва («Русада») Мікіты Камаева.

«Анабалічныя стэроіды аральнай формы дрэнна распушчаюцца ў вадкасці. У прынцыпе, у форме таблеткі ён у вадзе распушчальны. Абмежавана, але распушчальны. Усе анабалічныя стэроіды не распушчаюцца ў вадзе, яны тлушчарастваральныя. Але для таго, каб зрабіць „таблеціраваную“ форму, малекулу стэроіда злучаюць з часткай, якая павялічвае распушчальнасць у вадзе».

Выходзіць, тэарэтычна растварыць парашок у каве магчыма, але зрабіць гэта хутка і незаўважна — не.

Мікіта Камаеў не верыць у версію, што Аляксанд Яфімаў без ведама спартсменкі падмяшаў ёй у каву бессэнсоўны допінг:

«Калі мэта трэнера была палепшыць вынік і для гэтага патаемна ёй дадаць таблетку ў каву, то гэта версія не вытрымлівае ніякай крытыкі. Трэнер дастаў спецыфічны прэпарат, які выкарыстоўваецца часта для жанчын, валодае выражаным анабалічным дзеяннем. Але мэты палепшыць вынік ён не дасягне, паколькі аднаразовае прыняцце прэпарата ў таблетачнай форме не дасць выніку».

Аляксандр Яфімаў паведаміў, што захоўваў метэналон «з-за добрага тэрапеўтычнага эффекту, які ўласцівы гэтаму прэпарату». Пры дапамозе метэналону ў рэдкіх выпадках лечаць падагру, ганарэю і некаторыя іншыя інфекцыі.

Ці магчыма набыць метэналон у нашых крамах і аптэках? Тэлефануем пад выглядам кліентаў у адну з папулярных крамаў, якая спецыялізуецца ў продажы спартовага харчавання.

У вас ёсць прэпарат з назвай «Прымабалан» (яшчэ адна назва прэпарату)?

Крама: Вядома ж не! Гэта анабалічны стэроід, ён забаронены да продажу.

Не знайшлі мы допінг і ў іншых профільных крамах.

Як высветліла Еўрарадыё, метэналон (ці «Прымабалан», ці «Прабенецыд») не зарэгістраваны ў Беларусі ў якасці медыцынскага прэпарата.

Звычайна сродак ценявым шляхам трапляе да спартсменаў, якія канкрэтна ведаюць, для чаго ён ім патрэбны. Таму версія пра падсыпаны ў каву метэналон, як ні круці, выглядае, павешанай на вушы локшынай.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м25

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць