Меркаванні99

Канфлікт у атачэньні Казуліна скіраваны на падрыў пазыцый Ірыны Казулінай?

Ірына Казуліна назвала «недапушчальнымі» паводзіны й выказваньні ўдзельнікаў групы «Трэці шлях» на адрас паплечнікаў экс‑кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна.

Ірына Казуліна назвала «недапушчальнымі» паводзіны й выказваньні ўдзельнікаў групы «Трэці шлях» на адрас паплечнікаў экс‑кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна. Яна ўзяла ня сябе адказнасьць за разьмяшчэньне на сайце www.kozylin.com лістоў гэтак званых «лістоў патрыётаў з КДБ».

— Я абвяргаю вывады кіраўніцтва «Трэцяга шляху» пра тое, што сайтам кіруе Алег Волчак, — заявіла яна. — Рашэньне пра пастаноўку на сайт спрэчных матэрыялаў прымаю асабіста я, Ірына Казуліна. У прыватнасьці, апошні ліст «патрыётаў» быў разьмешчаны па маім настаяньні, бо ў камандзе думкі разышліся. «Трэці шлях» не дасылаў ніколі ніякіх заўваг і папярэджаньняў. Адразу брутальна адключылі сайт. А называць людзей, якія працуюць столькі часу з мною, «прахадзімцами» (гэта зь іхнага тэксту) — недапушчальна!»

Што датычыць «лістоў патрыётаў КДБ», варта адзначыць, што цэлы шэраг сайтаў у БелНэце спэцыялізуюцца ў публікацыі ананімных або непацьверджаных матэрыялаў, са спасылкаю на свае крыніцы ў сілавых структурах.

Ірына Казуліна, жонка экс‑кандыдата, дзейнічала дзеля адзінства дэмакратычных сілаў і была тварам міжнароднай кампаніі за вызваленьне Казуліна.

«Трэці шлях» — гэта групоўка расейскамоўных актывістаў, які заяўлялі, што выступаюць як супраць дэмакратычнай апазыцыі, так і супраць Лукашэнкі. У свой час на іхным сайце друкаваліся ананімныя матэрыялы, скіраваныя на дыскрэдытацыю А.Мілінкевіча і Дэмакратычных сілаў.

Глядзі яшчэ:
Камэнтар экс‑кансультанта Казуліна Андрэя Суздальцава

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто17

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць