Грамадства1919

Пратэстанцкі епіскап Сяргей Цвор у рэзкіх выразах заступіўся за Дашкевіча

Епіскап Аб’яднанай царквы хрысціян веры евангельскай Сяргей Цвор просіць дзяржаўныя органы правесці расследаванне неправавых дзеянняў адміністрацыі папраўчай калоніі № 20 Мазыра ў дачыненні да зняволенага Змітра Дашкевіча.

Адпаведны зварот святар накіраваў у Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Генеральную пракуратуру і дэпартамент выканання пакаранняў МУС, паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).

Епіскап паведамляе, што 26 верасня ў СМІ з’явілася інфармацыя аб ціску, што аказваецца на Дашкевіча з боку адміністрацыі калоніі.

Паведамлялася, у прыватнасці, што прадстаўнікі адміністрацыі зневажальна выказваліся наконт пратэстанцкіх цэркваў і евангельскай веры Дашкевіча, а таксама з іх вуснаў гучалі пагрозы згвалтавання.

«Зміцер Дашкевіч з’яўляецца членам царквы хрысціян веры евангельскай „Ян Прадвеснік“ Мінска з 2006 года.

Яго арышт і асуджэнне за нібыта ўчынены ім напад на двух мужчын выклікалі шмат пытанняў як непраўдападобнасцю такіх дзеянняў з боку верніка, так і дзіўным правядзеннем працэсу, калі пацярпелых ніхто не бачыў.
Інфармацыя аб ціску, што аказваецца ў калоніі на Дашкевіча, выклікае нашу трывогу і заклапочанасць. Асабліва дзіўна, што
начальнік калоніі Юрый Збароўскі, які называе сябе праваслаўным і па статусе закліканы адказваць за законнасць і правапарадак, дазваляе сабе зневажальнае стаўленне да евангельскіх вернікаў», — напісаў Цвор.

Ён адзначыў, што дзякуючы дзейнасці евангельскіх хрысціян «многія асуджаныя пакідаюць сваё ранейшае злачыннае жыццё і становяцца нармальнымі членамі грамадства».

«Але перш за ўсё, пагрозы і знявагі недапушчальныя ў дачыненні да любога чалавека, верніка або не, бо кожны чалавек ёсць вобразам Божым і ўсялякая знявага чалавека ў нейкай меры зневажае і Творцу.
Нядзіўна, што знявагі і пагрозы, у тым ліку і пагрозы згвалтавання, што гучаць з вуснаў прадстаўнікоў адміністрацыі калоніі, прымусілі Дашкевіча да такой крайняй формы пратэсту, як галадоўка», — адзначае Цвор.

Епіскап просіць правесці ўсебаковае расследаванне фактаў неправавых дзеянняў адміністрацыі мазырскай папраўчай калоніі № 20 у дачыненні да Дашкевіча і прыняць меры па недапушчэнні падобных фактаў у будучыні.
«А мы, у сваю чаргу, будзем маліцца ў памесных цэрквах, каб жыццё і здароўе Змітра Дашкевіча былі па-за небяспекай», — заключае Цвор.

    Зміцер Дашкевіч і яго паплечнік па «Маладым фронце» Эдуард Лобаў былі затрыманыя напярэдадні апошніх выбараў прэзідэнта, 18 снежня 2010 года, па абвінавачанні ў збіванні двух мужчын. Прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі іх арышт як прэвентыўную меру па «зачыстцы» грамадства перад выбарамі. У сакавіку 2011 года суд прыгаварыў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

    Лідар «Маладога фронту» адбываў пакаранне ў ПК-13 у Глыбокім (Віцебская вобласць). 28 жніўня Глыбоцкі раённы суд на закрытым выязным пасяджэнні ў калоніі прызнаў Дашкевіча вінаватым у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі ПК і прыгаварыў яго да года пазбаўлення волі. У тэрмін пакарання ўключаны чатыры месяцы, якія апазіцыянеру заставалася адбыць у калоніі па першай крымінальнай справе.

    19 верасня Дашкевіч паступіў у ПК-20 Мазыра, а 21-га — аб’явіў галадоўку ў сувязі з «нечалавечымі паводзінамі адміністрацыі калоніі, у тым ліку яе начальніка Юрыя Збароўскага».

    Паводле інфармацыі праваабарончай арганізацыі «Платформа», якая займаецца праблемамі правоў чалавека ў месцах пазбаўлення волі, Дашкевіча рэгулярна выклікаюць на камісію, якая складаецца з кіраўнікоў калоніі, дзе ён зведвае «знявагі ў грубай форме»; «пагрозы зрабіць з яго псіхічна хворага з прымусовым лячэннем»; «пагрозы памясціць яго ў штрафны ізалятар, дзе, па пагрозах начальніка рэжымнага аддзела, ён зведае сексуальнае насілле з боку іншых зняволеных»; «пагрозы фізічнага знішчэння».

Каментары19

Цяпер чытаюць

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер5

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону1

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

«Да нашай машыны ішла хутчэй за міліцыянтаў». Як у Мядзельскім раёне шукалі зніклую 74-гадовую жанчыну2

Навукоўцы высветлілі, якія прадукты ў рацыёне жанчын сярэдніх гадоў павышаюць шанцы на здаровае старэнне

Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага6

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа4

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся13

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер5

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць