Улада1212

Заява апазіцыйных партыяў і рухаў: выбараў не было

«Улада сфальшавала вынікі выбараў. Выбары ў Беларусі не адбыліся, і палата прадстаўнікоў не абраная. Большасць выбарцаў не прынялі ўдзелу ў псеўдавыбарах. Няўдзел грамадзян у выбарах азначае байкот», — гаворыцца ў заяве.

«У Мінску прынялі ўдзел у галасаваньні толькі 34% выбарцаў, а ва ўсіх буйных гарадах сярэдняя яўка склала 43%», — адзначаюць падпісанты. «Прычына разыходжаньня з афіцыйнымі вынікамі выбараў — паўсюднае фальшаванне пратаколаў выбарчых камісій з завышэннем яўкі выбарцаў амаль у 2 разы і адсутнасць празрыстага падліку галасоў на ўсіх участках».

У дакуменце пералічваюцца тыповыя парушэнні Закону аб выбарах:
прымус да галасавання; «каруселі», калі невядомыя асобы па некалькі разоў галасавалі на розных участках; укідванне бюлетэняў за грамадзянаў, якія не прыйшлі на ўчасткі; фальшаванне галасавання на даму; назіральнікам не далі магчымасці бачыць падлік галасоў.

Назіральнікі кампаніяў «За справядлівыя выбары» і «Праваабаронцы за свабодныя выбары» падалі больш за 1170 скаргаў на дзеянні выбарчых камісій.

Заяву падпісалі прадстаўнікі:
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Аб’яднанай грамадзянскай Партыі, Беларускага Руху, «Еўрапейскай Беларусі», Беларускага прафсаюза РЭП, Маладога Фронту, Рады інтэлігенцыі.

Выбары ў палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу адбыліся ў Беларусі 23 верасня. Са 110 дэпутатаў абрана 109. Ніводзін з прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партыяў і рухаў не трапіў у парламент. Міжнародныя назіральнікі ад АБСЕ прызналі, што выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць