Аляксандар Мілінкевіч з 21 да 25 красавіка выпраўляецца ў паездку па забруджаных радыяцыяй рэгіёнах Беларусі.
Аляксандар Мілінкевіч з 21 да 25 красавіка выпраўляецца ў паездку па забруджаных радыяцыяй рэгіёнах Беларусі: Лунінеччына, Століншчына, Мазыршчына, Хойнікі, Брагіншчына, Гомель, Чэрыкаў, Слаўгарадчына і інш. раёны.
Галоўнай мэтай паездкі ёсьць прыцягненьне беларускай і міжнароднай грамадзкасьці да праблемаў радыяцыйнай бясьпекі насельніцтва. Мілінкевіч зьбіраецца засяродзіцца ў размовах з жыхарамі забруджаных раёнаў на недасканалай чарнобыльскай палітыкі дзяржавы, а таксама на пытаньні будаўніцтва ў Беларусі сваёй АЭС.
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары