З 22 лістапада ў Беларусі пачнуць дзейнічаць новыя правілы выдачы крэдытаў. Нацбанк прывёў інструкцыю ў адпаведнасць з Законам «Аб спажывецкім крэдыце і спажывецкім мікразайме», прынятым у лютым гэтага года. Асноўная дэклараваная мэта зменаў — лепшая абарона грамадзян ад махлярскіх схем.

Паводле новай рэдакцыі дакумента:
- банк абавязаны заключаць крэдытную дамову не пазней за наступны працоўны дзень пасля звароту кліента, а сам крэдыт павінен быць выдадзены на наступны дзень пасля падпісання дамовы;
- выключэнне робіцца толькі ў тых выпадках, калі грошы адразу пералічваюцца на рахунак прадаўца;
- пры праверцы крэдытнай гісторыі будуць улічвацца не толькі даныя з яе, але і колькасць запытаў на працягу апошніх 7 дзён;
- перад падпісаннем дамовы банк павінен у пісьмовай форме папярэдзіць кліента пра магчымыя схемы махлярства і спосабы іх пазбегнуць.
Гэтыя змены, як падкрэсліваюць у Нацбанку, павінны павысіць празрыстасць і бяспеку крэдытных адносін для фізічных асоб.
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары