Грамадства88

«Быў адключаны роўмінг, прыехала ў РБ — запазычанасць 250 рублёў». Пасля аднаго выпадку беларуска баіцца браць сімку ў ЕС

Дзяўчына не ўключала роўмінг на беларускай сімцы, але грошы ў яе ўсё роўна знялі. У прыгранічным чаце патлумачылі, чаму гэта адбылося, піша BGmedia.

Фота ілюстрацыйнае

Беларусы ў прыгранічных чатах рэгулярна цікавяцца, дзе і як купіць сімку ў Еўрасаюзе, каб танна карыстацца інтэрнэтам і не падключаць роўмінг на нашых сімках. Карыстальніца чата Ксенія адрэагавала на такое пытанне і расказала, што аператар А1 зняў у яе прыкладна 250 рублёў за інтэрнэт-роўмінг, хоць яна яго не ўключала.

Некаторыя беларусы ў адказ прызналіся, што баяцца браць нашы сімкі ў Еўрасаюз, каб не трапіць у такую самую гісторыю.

«У мяне быў адключаны роўмінг, прыехала ў РБ — запазычанасць каля 250 рублёў прыкладна за 20 МБ [інтэрнэту]. Прычым паглядзела гісторыю ў А1. Па часе і даце ніяк не магла ўключыць беларускі роўмінг у гэты момант. Верагодна, ад перазапуску тэлефона нешта зляцела ці што, да гэтага часу не ведаю. Так што цяпер беларускую сімку на тэрыторыю ЕС наогул браць не хачу. Потым такія сумы выстаўляюць, што вочы на лоб вылазяць», — падзялілася сваёй праблемай Ксенія.

У іншым паведамленні яна дадала, што перад паездкай у Еўропу купіла смс-роўмінг за 5‑7 рублёў. Інтэрнэт-роўмінг у наладах беларускай сімкі ў яе заўсёды быў адключаны, а на тэрыторыі Еўрасаюза яна карысталася польскай сімкай.

«Але вось як растлумачыць, што ў момант, калі я ехала за рулём паміж Германіяй і Польшчай, з мяне знялі 250 рублёў за выкарыстанне ў адзін момант 20 МБ, не ведаю. Як уключыўся роўмінг, на жаль, таксама. Так што вам вельмі-вельмі пашанцавала, што пакуль вы з такім не сутыкаліся», — піша беларуска.

Пасля гэтай гісторыі некаторыя карыстальнікі чата прызналіся, што цяпер не хочуць браць беларускія сімкі ў Еўрасаюз:

«Я б яшчэ цалкам прыбрала з тэлефона беларускую сімку. Нават калі вы яе дэактывуеце, чытала, што камусьці прыходзіў рахунак за інтэрнэт-роўмінг ад МТС або «Вэлком» [цяпер гэта А1]. Там жа па-любому ў тэлефоне будзе ўключаная перадача дадзеных».

«Менавіта. Лепш беларускую сімку вынуць загадзя. Нават пры адключаным роўмінгу».

З імі згодная і Ксенія:

«Гэта дакладна, не паўтарайце маіх памылак. Цяпер пакідаю ў РБ каму-небудзь, каб мне М-коды маглі паведаміць, калі нешта тэрміновае. А так не патрэбна яна ў ЕС».

Ім адказалі беларусы, у якіх няма праблем з роўмінгам у Еўрасаюзе. Яны назвалі вар'яцкай ідэю пакідаць беларускія сімкі дома:

«Дык гэта тэма мабільных даных. Не ўключайце інтэрнэт. Я смс ад банка без праблем атрымліваю і бясплатна. Пра што вы, сімку ў РБ? Трызненне».

«У мяне тарыф на А1 2 рублі ў месяц. Таму і трымаю нумар. Смс атрымліваю ў РП без праблем. Інтэрнэт не ўключаю. Таму тэма вопыту і разумення. Калі на польскім нумары ў РБ ўключу інтэрнэт, то таксама можа 200 злотых прыляцець хутка».

Ксенія ў адказ напісала, што ім пакуль што шанцуе:

«Значыць, вам пакуль што вельмі шанцавала. Я таксама вельмі доўга карысталася роўмінгам, але вось адзін раз нешта пайшло не так».

Сяргей Іваноў, адзін з карыстальнікаў прыгранічнага чата, патлумачыў, чаму ў Ксеніі ўключыўся роўмінг, хоць яна яго не ўключала:

«Вельмі проста. Вы ж у Германію ехалі па еўрапейскім роўмінгу і ўключылі роўмінг даных у тэлефоне, каб інтэрнэт у тэлефоне быў па польскай сімцы. Потым у опцыях тэлефона ёсць налада, якая адказвае за тое, якой сімцы мы аддаем перавагу, каб тэлефанаваць, [атрымліваць і адпраўляць] смс, [уключаць] інтэрнэт.

І тут ёсць яшчэ адна опцыя — data switching! Якая дапамагае першай: калі упадабаная сімка не можа [падключыць] інтэрнэт, тады ў працу ўключаецца другая сімка і б'ецца ў інтэрнэт, каб не адламаўся навігатар і інстаграм. А паколькі вы ўключылі роўмінг даных, то пакуль польская сімка дамаўлялася з вышкай немцаў, беларуская сімка паспела падключыцца ў інтэрнэт і спампаваць пару мегабайтаў.

Высякайце сякерай [функцыю] data switching або часова адключайце беларускую сімку, калі перасякаеце тэрыторыі [краін] з роўмінгам».

Іншы беларус дадаў:

«У наладах сім-карты, як правіла, можна адключыць перадачу даных у роўмінгу, інтэрнэт тады не ўключыцца. МТС пра гэта смс дасылае».

«Усё правільна. Толькі перадача даных павінна быць уключаная, таму што роўмінг для польскай сімкі таксама прыходзіць у Германіі. І калі адключыць перадачу даных, то ў вас не будзе інтэрнэту ні па польскай, ні па іншай. Таму тут альбо без інтэрнэту наогул, альбо сачыць за інтэрнэтам праз сімку, дзе ўсё складана ў параўнанні з другой сімкай», — удакладніў Сяргей Іваноў.

Карыстальнікі прыгранічных чатаў раяць беларусам, якім патрэбны інтэрнэт у Польшчы, скарыстацца паслугамі Orange Flex. Перавагі: недарагая сувязь і інтэрнэт па ўсім ЕС, актывацыя esim [электроннай сімкі] магчымая анлайн ў Беларусі праз дадатак у AppStore і Play Market.

Каментары8

  • Фрося
    01.10.2025
    Такая же беда. Долг под 600
  • Бобр
    01.10.2025
    Эта история ни первая и не последняя. Н у меня вопрос: в 250р сколько составляет затраты оператора? Или там там затрат на 10р а остальное штраф по договору?
  • А1 очень жаден до денег
    01.10.2025
    Пишите заяву на возврат.
    Списывают за все что ни попадя.

Цяпер чытаюць

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы1

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Усе навіны →
Усе навіны

«Зразумела, што такое быць дарослай». Праграмістка пераехала ў Лос-Анджэлес з EPAM і сышла ў Disney9

Што з якасцю мабільнага інтэрнэту? Міністр спрабуе патлумачыць10

Выпадковы сведка заспеў маньяка-ліфцёра каля ахвяры. І папрасіў яго пабыць побач з забітай дзяўчынай, пакуль не прыедзе міліцыя7

Раптоўна памёр адзін з начальнікаў брэсцкай міліцыі16

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі20

Пастаўкі ракет «Тамагаўк» ва Украіну малаймаверныя — Reuters5

«У цэлым водгукі станоўчыя». У Мінгарвыканкаме расказалі пра вынікі забароны смартфонаў у школах

Чым цяпер займаецца экс-удзельнік гурту ЛСП Пятро Клюеў?4

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы1

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць