Эканоміка44

Урад будзе вытрасаць валютную выручку з прадпрыемстваў

Урадам і Нацбанкам падрыхтаваны праекты нарматыўных прававых актаў па павелічэнні аб’ёму паступлення валютнай выручкі і скарачэнні знешняй дэбіторскай запазычанасці.
Пра гэта праінфармавала 2 лістапада старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова на нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Паводле слоў Ермаковай, знешняя дэбіторская запазычанасць па экспарце на 1 верасня 2012 года склала 3,2 млрд. долараў, павялічыўшыся з пачатку года на 1 млрд.
«Прычынай стала павелічэнне фізічных аб’ёмаў экспарту, а таксама неабходнасць асваення новых рынкаў збыту прадукцыі, што прадугледжвала адтэрміноўку плацяжу на больш працяглыя тэрміны», — патлумачыла яна.

Падрыхтаваныя праекты нарматыўных прававых актаў прадугледжваюць, у прыватнасці, забарону на дагаворы навацыі для спынення знешнегандлёвых аперацый (гэта значыць забарону на замену абавязацельстваў па паступленні валютнай выручкі іншымі абавязацельствамі).

Прапаноўваецца таксама забараніць працяг тэрмінаў паступлення валютнай выручкі па рээкспарце. Апрача таго, зазначыла Ермакова, беручы пад увагу крытыку з боку Камітэта дзяржкантролю, Нацбанк прапаноўвае скараціць раней павялічаныя тэрміны паступлення валютнай выручкі па асобных катэгорыях тавараў з 720 да 540 дзён.

Кажучы пра асноўныя тэндэнцыі за дзевяць месяцаў гэтага года, кіраўнік Нацбанка зазначыла, што за гэты перыяд склалася станоўчае гандлёвае сальда, і гэта «садзейнічала стварэнню золатавалютных рэзерваў краіны ў памеры двухмесячнага імпарту, а таксама своечасовым разлікам па знешніх абавязацельствах урада і Нацбанка». «Апрача таго, быў створаны спрыяльны фон для стабілізацыі сітуацыі на наяўным валютным рынку», — сказала Ермакова.

Каментары4

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць