Грамадства66

10 тыс. чалавек падпісаліся за ўнясеньне зьмяненьняў у закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях»

За перыяд з 22 красавіка па 16 мая ў Беларусі сабрана больш за 10 тысяч подпісаў за ўнясенне змяненняў у закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях».

Як паведаміў БелаПАН прэс‑сакратар каардынацыйнага цэнтра кампаніі па абароне правоў на свабоду сумлення Сяргей Луканін, яе прамежкавыя вынікі былі агучаны на пасяджэнні цэнтра, якое адбылося 16 мая ў Мінску. Паводле яго слоў, кампанія праходзіць больш чым у 30 гарадах краіны. «Удзельнікі пасяджэння адзначылі ўзмацненне ціску на вернікаў, аб чым сведчыць забарона на свяшчэнаслужэнне клірыка Свята‑Пакроўскай праваслаўнай царквы сталіцы айца Аляксандра Шрамко і высылка з Беларусі замежных святароў. Так, з канца мінулага года па гэты час з краіны высланы больш за 25 замежных місіянераў. Прычым большасці з іх інкрымінуецца дзейнасць, якая пагражае нацыянальнай бяспецы Беларусі. Удзельнікі пасяджэння звярнулі ўвагу на тое, што гэтая фармулёўка выкарыстоўваецца з 2001 года ў сувязі з прыняццем канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, дзе дзейнасць замежных рэлігійных арганізацый і святароў на тэрыторыі краіны ўяўляе сабой пагрозу нацыянальнай бяспецы Беларусі ў гуманітарнай галіне», — сказаў С.Луканін.

Паводле яго слоў, кампанія па зборы подпісаў выходзіць за рамкі рэлігійных арганізацый і набывае ўсё больш грамадзянскі характар. «У сваім выступленні епіскап Аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь Вячаслаў Ганчарэнка нагадаў словы аднаго з заснавальнікаў ЗША Бенджаміна Франкліна аб тым, што «чалавек, які заяўляе аб неабходнасці абмежавання свабоды для іншых, недастойны свабоды для сябе». Тым самым епіскап падкрэсліў каштоўнасць свабоды для кожнага грамадзяніна Беларусі», — зазначыў С.Луканін.

Нагадаем, што арганізатары кампаніі разлічваюць сабраць не менш за 50 тысяч подпісаў пад адкрытым зваротам да кіраўніка дзяржавы, Канстытуцыйнага суда, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з заклікам прывесці ў адпаведнасць з Канстытуцыяй закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», які дзейнічае з канца 2002 года.

Фота photo.bymedia.net

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць