Архіў

Зьміцер Бартосік. «Добрай ранiцы»

№ 4 (161), 24 — 31 студзеня 2000 г.


 

БТ вачыма беларуса

«Добрай ранiцы»

 

«Эта нi какое нi цілівiдзенiе!» — крычала мне ў слухаўку раззлаваная жанчына суботнiм ранкам. Хоць, здаецца, нумар я набраў слушна. Па БТ iшла праграма «Добрай ранiцы, Беларусь!» З госьцем студыi — глыбока паважаным мною музыкам Мiхаiлам Фiнбэргам. Паважаным ня толькi за аркестар, але й за выбар мовы. «Новы беларус», адным словам. I я з задавальненьнем набраў тэлефонны нумар студыi, пададзены на экране. Пытаньняў да госьця ў мяне было шмат. Але замест шаноўнага спадара Мiхаiла я на другiм канцы дроту пачуў стомленае жаночае: «Эта не ТВ!» «А што ж гэта?» «Кварцiра, маладой чалавек! Абычная кварцiра!» Пакуль дырыжор распавядаў пра пляны свайго аркестру, я дачакаўся, калi мне пакажуць той нумар зноў. Затэлефанаваў яшчэ раз. Было занята. Празь пяць хвiлiнаў я нарэшце прабiўся. «Добрай ранiцы. Гэта праграма «Добрай ранiцы?» Той самы, але ўжо ня сонны, жаночы голас неласкава адказаў: «Эта нiкакая не «Добрая ранiца»! Дайце ж наканец паспаць у суботу!»

У гэты час на экране вядучая ўшчувала публiку за тое, што тая не тэлефануе такому знакамiтаму госьцю, што падаецца мне ня вельмi тактоўным у прысутнасьцi самога госьця. А публiка адорвала сваёю ўвагаю няшчасную нявыспаную жэншчыну. Напрыканцы праграмы журналiстка папрасiла Фiнбэрга пабыць у студыi яшчэ хвiлiн пяць-дзесяць, «можа, хто-небудзь патэлефануе?»

Запiсаны нумар я помню, але друкаваць ня буду. Хай ягоная гаспадыня нарэшце высьпiцца. Цiкава, цi прабачылася БТ перад Фiнбэргам за сваю накладку? Iнакш няшчасная незнаёмка будзе мець рацыю: «Эта не цілівiдзенiе. Эта дурдом».

Зьміцер Бартосік


Каментары

Цяпер чытаюць

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі4

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэннік на вугра на рынках здзіўляе5

Разбіўся пілот украінскага знішчальніка МіГ-29

Вось як выглядаюць новыя падручнікі па замежных мовах для школ — з кадэтамі і піянерамі28

Украіна параіла беларускай арміі падчас вучэнняў не набліжацца да мяжы6

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?13

Любіце піць вельмі гарачую гарбату? Рызыкуеце захварэць на рак1

Лявончык патлумачыў, чаму рассварыўся з Зазулінскай

Фрыдман: Калі Бяляцкі будзе вызвалены, Трамп прадставіць гэта як трыумф4

Трамп даў Пуціну яшчэ два тыдні і дапусціў, што запросіць яго на чэмпіянат свету па футболе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі4

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць