Архіў

Васіль Кроква. «Духахрам» з Мастоў

№ 30 (187), 24 — 31 ліпеня 2000 г.


 

«Духахрам» з Мастоў

 

Неверагодную творчую актыўнасьць дэманструе сёлета празаік Лявон Вашко. На пачатку году ён выдаў першы нумар пост-мадэрн-літ-альманаху «Маленькі сшытак Лявона Вашка». Неўзабаве выйшлі два нумары літагляду «Дзеячас», дзе апавядаў пра свае творчыя набыткі й пляны. І вось днямі Лявон скончыў працу над электроннай ведамкай «Духахрам».

«Духахрам» безь перабольшаньня можна назваць новым беларускім электронным альманахам. У ліпеньскім нумары «Духахраму» можна даведацца пра жыцьцяпіс празаіка і яго творчыя дасягненьні, пра ліставаньне мастоўскага пісьменьніка з прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам, пра зьмест «Маленькага сшытку» № 2, які неўзабаве пабачыць сьвет. Значнае месца ў першым нумары «Духахраму» адведзена лёсу паэткі Ніны Чарнейкі: тутака і рэцэнзія на зборнік «Грамнічная сьвечка», і нізка вершаў. Тут жа Вашко апавядае пра страшную хваробу паэткі, просіць усіх, хто можа чымсьці дапамагчы, адгукнуцца.

Ведамка разасланая электроннаю поштаю ў шырокі сусьвет: у рэдакцыі, творчыя саюзы, фонды і на прыватныя электронныя адрасы. Атрымаць «Духахрам» можа любы ахвотны, досыць зьвярнуцца з замоваю на адрас liavon@yahoo.com і паведаміць, на якой мове вы хацелі б атрымліваць электронны часопіс. Вось такую ў нас цяпер мастацкую самадзейнасьць разьвіваюць паэты і пісьменьнікі.

Васіль Кроква


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя107

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць