Архіў

Аляксей Дзікавіцкі. Беларусь вачыма замежнікаў

№ 30 (187), 24 — 31 ліпеня 2000 г.


 

Беларусь вачыма замежнікаў

 

1. 1995 год. На прадпрыемстве, дзе я працаваў па сканчэньні інстытуту ў аддзеле зьнешнеэканамічных сувязяў, было шмат замежнага абсталяваньня, таму да нас часта прыяжджалі наладчыкі і замежныя бізнэсмэны на перамовы.

Аднойчы ўвечары я сустракаў партнэра зь Нямеччыны. Паводле правілаў, я мусіў пасяліць госьця ў гатэль і павячэраць зь ім у рэстарацыі. Засяленьне, калі не лічыць некаторых дробязяў, прайшло нармалёва. Потым — вячэра. Я прапанаваў немцу з дарогі выпіць трохі гарэлкі. Той пагадзіўся, але яшчэ замовіў піва. Як жа ён зьдзівіўся, калі пачуў мой пераклад адказу афіцыянта: «У нас піва няма».

— Гэта хіба жарт? У вялікай рэстарацыі няма піва?

Каб неяк выратаваць рэпутацыю роднага гораду, я кінуўся наніз у бар — піва няма. У бліжэйшую начную краму — няма.

Давялося выдумляць. Сказаў, што сёньня панядзелак, а Пінскі кансэрвавы завод учора не працаваў і піва не назапасілі. А замежнае, маўляў, не завозяць, бо вельмі дарагое і ніхто яго не купляе. Немецкі бізнэсовец толькі паціснуў плячыма.

Потым, калі прынесьлі гарэлку, мінэральную ваду і нейкі ліманад, немец некаторы час вельмі ўражана глядзеў на стол, а потым сказаў:

— І ўсё ж, нягледзячы на адсутнасьць піва, гэта вельмі шыкоўная рэстарацыя, калі дзеля яе розныя вытворцы разьліваюць свае напоі ў аднолькавыя пляшкі. Алекс, гэта фірмовыя пляшкі гэтай рэстарацыі?

Я паглядзеў на стол і зразумеў — і гарэлка, і мінэралка, і ліманад былі ў аднолькавых звычайных для нас пляшках тыпу «эўра».

 

2. Да нас на прадпрыемства прыехалі кіраўнікі вельмі магутнай італьянскай кампаніі — прадаваць дарагое абсталяваньне. Вечарам кіроўца завёз іх у гатэль. Назаўтра раніцай да нас у аддзел тэлефануе расхваляваны адміністратар:

— Хлопцы, тут вашыя італьянцы вельмі раззлаваныя — ходзяць у адных шкарпэтках па калідоры ды нечага ад нас патрабуюць. Прыяжджайце хучэй, калі ласка.

Аказалася, што ўвечары італьянцы пакінулі свае дарагія боты каля дзьвярэй пакою — каб пачысьцілі. Зразумела, што ня кожны абміне файныя скураныя італьянскія чаравікі.

У выніку, мы павезьлі салідных італьянцаў у тапках у краму абутку, дзе яны вымушаныя былі купіць, здаецца, «Луч» — кульгалі потым два дні.

 

3. На прадпрыемстве было шмат фінскага абсталяваньня. Ужо немалады інжынэр зь Фінляндыі прыехаў, каб адрамантаваць адзін са станкоў. Падчас працы я перакладаў ягоныя размовы з нашымі мэханікамі. Калі той спытаў, ці заліваюць у станок менавіта такое масла, як патрабуе інструкцыя, бо ад іншага хутчэй засьмечваюцца фільтры, мэханікі вельмі зьдзівіліся. Аказваецца, гэтыя самыя фільтры, каб не засьмечваліся, ужо некалькі гадоў як проста прабілі ломам. А масла ад самога пачатку заліваюць якое ёсьць. Тады фін мне сказаў, што ён вельмі ганарыцца сваёй фірмай: «Мы нават і падумаць не маглі, што нашыя станкі могуць працаваць у такіх умовах па 20 гадоў!»

На наступны дзень да нас прыбеглі зь іншага цэху і клічуць: «Спадар інжынэр, паглядзіце, калі ласка, там новая драбілка сапсавалася, таксама вытворчасьці вашай фірмы». Пайшлі мы глядзець драбілку — гэта машына, якая вялізным моцным нажом дробіць непатрэбнае дрэва на маленькія кавалкі. Аказалася, што ў драбілкі зламаўся нож. Здавалася, што фінскі спэцыяліст такога таксама ніколі ў жыцьці ня бачыў.

— Можа затупіцца, але каб зламаўся... якое ж вы дрэва туды пусьцілі?

— Ды мы, гэна, нехта з рабочых проста ў драбілку манціроўку сталёвую кінуў — хацелі праверыць, ці фінскі нож падужае яе перарубіць...

— Нашто!!!???

— А ў нас да гэтай савецкая ў цэху стаяла — дык перарубала манціроўку...

 

4. Адзін немец, які па справах часта прыяжджаў у Пінск і ўжо добра ведаў нашае жыцьцё, сказаў мне аднойчы: «Не сумуй, Алекс, я вось напрыканцы 80-х у камандзіроўку у Альбанію езьдзіў, дык там яшчэ горш. Мне нават ў Тыранскім аэрапорце прымусам пад аўтаматам зьмянілі прычоску — падстрыглі натуральна «пад гаршчок», каб ня розьніўся ад усіх. А іначай, калі не схацеў бы — назад у самалёт і ў Нямеччыну. Дык, у вас жа такога няма...»

Дзякуй, сябра, я суцешаны.

Аляксей Дзікавіцкі


Каментары

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць