Архіў

Уладзіслаў Гарбацкі. Фэмінізацыя беларускай мовы

№ 30 (187), 24 — 31 ліпеня 2000 г.


 

Фэмінізацыя беларускай мовы

 

У прынцыпе, беларуская мова — адна з самых роўных у Эўропе на прадмет гендэрнай карэктнасьці. Хутчэй за ўсё, гэта выклікана ейнай ізаляванасьцю і мінімальным ужываньнем у грамадзкай сфэры. Нават не зважаючы на татальны кантроль мовы з боку дзяржавы, сучасная вясковая трасянковая беларуская мова захавала натуральныя формы словаў у жаночым родзе: аграном — аграномка, доктар — доктарка ці дактарыца, вэтэрынар — вэтэрынарка і г.д. Хаця вядома, што акадэмічная савецкая беларуская мова не прымае жаночай формы вялікай часткі назоўнікаў.

Сёньня некаторыя журналісты ўсё ж спрабуюць быць ці стаць сапраўды беларускамоўнымі і беларускапіснымі. Як прафэсіяналам і эрудытам, ім досыць лёгка трапляецца адолець граматыку, пазбавіцца штучнасьці, расейскасьці, аднак, застаюцца савецка-расейскія біркі, па якіх зусім няцяжка зразумець, адкуль той ці іншы журналіст. Маю на ўвазе, у першую чаргу, ужываньне чыста расейскіх формаў (заўсёды ў мужчынскім родзе!) шмат якіх назоўнікаў: «адміністратар», «дырэктар» — нават калі вядзецца пра жанчыну на гэтых пасадах. Сьмешна чытаць артыкул «супрацоўніка цэнтру гендэрных дасьледаваньняў», калі вядома, што аніводнага супрацоўніка там няма, а адныя супрацоўніцы.

Шматлікія адміністратары, дырэктары проста калькуюць расейскую мову, бо калі абапірацца на беларускую глебу, дык натуральней сказаць «адміністратарка», «дырэктарка» ў дачыненьні да жанчыны, якая займае адпаведную пасаду.

Потым, зусім непасьлядоўным бачыцца выкарыстаньне толькі жаночае формы слова «прыбіральшчык». Чаму раптам гэткая павага да фэмінізацыі мовы? Паўсюдна — у аб’явах, у гаворцы заўжды кажуць «прыбіральшчыца», г.зн. жанчына, якая мые сапраўдныя чалавечыя хлявы.

Адсутнічае ўсялякая лёгіка гэтаксама на візытоўцы спадарыні Коўтун, нашай сучаснай выбітнай пісьменьніцы, дзе напісана: «Прэзыдэнт Усебеларускага жаночага фонду сьв. Эўфрасіньні Полацкай», а побач «пісьменьніца». Чаму не «пісьменьнік» ці «прэзыдэнтка» для роўнасьці?

Альбо яшчэ цікавы выпадак зь беларускага ляфэмінісцкага жыцьця: так, адна дзяўчына на пытаньне «Кім працуеце?» ўмомант стральнула: «Тэхнічны асыстэнт». І гэта пры тым, што тэхнічна асыстуе яна ў цэнты гендэрных дасьледаваньняў!

Можна бясконца працягваць пералічваць цікавыя і непасьлядоўныя факты ўжываньня то мужчынскага роду, то раптам жаночага.

Вось апошні і новы выпадак: седзячы пад дзьвярыма на прыём да лекара ў адзінай на ўсю краіну студэнцкай паліклініцы, мне давялося пачуць, як выклікаюць пацыентак у кабінэт жаночай кансультацыі. Мэдсястра, адчыняючы дзьверы, кідала ў калідор: «Наступны». Я ўсё азіраўся, вышукваючы мальцаў на прыём, аднак на вока трапляліся выключна прыгожыя дзяўчаты.

І вось літаральна на днёх, калі я тэлефанаваў у згаданую паліклініку, мяне абвінавацілі ў «неграмотности», бо аказваецца, што слова «тэрапэўтка» у беларускай мове не існуе. І сапраўды так, падумаў я, паклаўшы слухаўку — «терапевтка». Не існуе, і дзякуй багам і багоўнам! Таму зусім ня зь неба лічу, што тэма фэмінізацыі беларускай мовы стаіць на парадку дня.

 

Уладзіслаў Гарбацкі, Віцебск


Каментары

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць