Архіў

Віктар Мухін. Паход за байкот

№ 42 (199), 16 — 23 кастрычніка 2000 г.


 

Паход за байкот

Прыхільнікі апазыцыі выйшлі на праспэкт Скарыны, не зважаючы на забарону ўладаў

 

14 кастрычніка прыхільнікі байкоту выбараў дэманстравалі на цэнтральных вуліцах Менску ад Акадэміі Навук да пляцу перад Опэрай, дзе адбыліся мітынг і тэатралізаваны паказ. Пляц быў запоўнены, хоць увогуле людзей было меней, чым на нядаўнім "Маршы Свабоды-3".

Насуперак каварным прадпісаньням чынавенства, дэманстранты пайшлі не на Бангалор, а на Траецкую гару. Вылучыліся анархісты. Яны зьявіліся зь сьцягамі й транспарантамі, вырабленымі з прасьцін і абрусаў.

Па прыбыцьці да канцавога пункту ўдзельнікам паходу была паказаная традыцыйная батлеечная сцэнка "Цар Ірад" у сучасным апрацаваньні, дзе галоўным героем выступіў адзіны ўладальнік неабмежаваных паўнамоцтваў у нашай краіне. Пятнаццаць хвілін над натоўпам не змаўкаў сьмех.

Удалая "інтэрпрэтацыя" цяперашняга дыктатара выглядала на тры галавы больш эфэктыўнай за прамовы і заклікі. Трэба не любіць або ненавідзець Лукашэнку, а разглядаць яго як героя коміксаў, які міжвольна весяліць натоўп. Гэта значыць, не як героя нацыянальнай трагедыі, якога-небудзь Нэрона ці Калігулу, а як гэткага недалёкага вясковага пустабрэха, які нічога, апроч рогату, у людзей выклікаць ня можа. Падумалася, што гэтую сцэнку ніколі б не паказалі на БТ, дзе так часта паказваюць апазыцыйных прамоўцаў зь перавернутым камэнтаром. Бо тады -- пры любых камэнтарах -- зарагатала б уся краіна.

Віктар Мухін


Каментары

Цяпер чытаюць

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі4

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэннік на вугра на рынках здзіўляе5

Разбіўся пілот украінскага знішчальніка МіГ-29

Вось як выглядаюць новыя падручнікі па замежных мовах для школ — з кадэтамі і піянерамі28

Украіна параіла беларускай арміі падчас вучэнняў не набліжацца да мяжы6

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?13

Любіце піць вельмі гарачую гарбату? Рызыкуеце захварэць на рак1

Лявончык патлумачыў, чаму рассварыўся з Зазулінскай

Фрыдман: Калі Бяляцкі будзе вызвалены, Трамп прадставіць гэта як трыумф4

Трамп даў Пуціну яшчэ два тыдні і дапусціў, што запросіць яго на чэмпіянат свету па футболе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі4

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць