Архіў

З усёй краіны

№ 08 (217), 19 — 26 лютага 2001 г.


 З усёй краіны

Зь вечара 14 лютага каманда міліцыянтаў пільнавала на ганку сядзібы БНФ, каб арыштаваць Паўла Севярынца за “арганізацыю несанкцыяванага шэсьця” на Дзень сьвятога Валянціна. Фронтаўцы, маючы досьвед адбіцьця налётаў, замкнуліся загадзя. Міліцыянты дзяжурылі ў машыне ўсю ноч і наступны дзень. Іншая міліцыйная каманда ўзяла на прыцэл і заднія дзьверы сядзібы. Гэтыя для падстрахоўкі заляпілі вочка пляйстрам і падпёрлі дзьверы тоўстым калом. “Пастаўце на месца!” – крычэлі яны кожнаму, хто маніўся скрасьці дубец “на дровы”. А Севярынец так і не выходзіў. Маёр Гірэль таксама не даваў сваім людзём каманды ўламіцца, бо ня меў санкцыі на арышт. 16-га знадворнае назіраньне зьнялі. Міліцыянты начэквалі ў засадзе ў спэцыяльна падагнаным тралейбусе на іншым баку вуліцы. Тады выпусьцілі й самога Паўла, зморанага двухдзённай аблогай. Тутака яго і ўзялі. Павезьлі ў суд, а судзьдзя выпусьціла да панядзелка пад падпіску пра нявыезд, бо сьпяшалася на сустрэчу з Лукашэнкам. Прысуд стане вядомы сёньня.

 

Праваслаўе па графіку

На мінулым тыдні ў Мёры прыехала перасоўная выстава “2000 год хрысьціянству. Беларусь праваслаўная”. Выканкам тэрмінова сабраў дырэктараў усіх дзіцячых навучальных установаў і загадаў забясьпечыць стоадсоткавае наведаньне дадзенай выставы вучнямі тутэйшых школаў. Далучэньне да праваслаўных культурных каштоўнасьцяў адбываецца па графіку – незалежна ад жаданьня вучняў і іх канфэсійнай прыналежнасьці. Настаўнік, чый урок прыпадае на прызначаны час, павінен браць дзяцей і весьці іх на выставу. Цікава было б даведацца, як гэта стасуецца з правамі дзіцяці, роўнасьцю канфэсіяў і ці не паўплывае адмоўна на навучальны працэс?

Голас зь Мёраў

 

Сьв.Валянцін у Горадні

14 лютага сябры Маладога Фронту і Маладой Грамады на працягу дня віншавалі жыхароў гораду, раздаючы ім валянцінкі. Сямёну Домашу, якога моладзь лічыць будучым прэзыдэнтам, было ўручанае сьвяточнае віншаваньне ад кааліцыі «Пераменаў!» — прыгожая накідка з надпісам «14 лютага — Дзень сьвятога Валянціна. Любові, свабоды, пераменаў!», аўдыёкасэта «More каханьня» ды адмысловая валянцінка. Скончыла сьвяткаваньне дыскатэка ў Мэдычным унівэрсытэце.

Андрэй Мялешка, Горадня

 

Мітынг прафсаюзаў

На Дзень сьвятога Валянціна на плошчы Бангалор пратэставалі прафсаюзы. Сабралося каля 3000 мітынгоўцаў. На трыбуне мітынгу стаяў транспарант “Заробкі – на ўзровень коштаў!”, той самы, што й на леташняй акцыі прафсаюзаў.

А.К.

 

Людзей меншае

У 33 вёсках і хутарах Ашмяншчыны засталося ўсяго па адным жыхару. У 8 вёсках – па два, а ў 19 – па тры жыхары. Найбольш такіх пасяленьняў у зонах вёсак Мацьвілішкі і Каменны Лог. А дзяцей найменей у Докшыцкай зоне: на 100 чалавек усяго 8. Ці трэба тут камэнтары?

 

Настаўнікаў рыхтуюць
да выбараў

У кожную школу Астравеччыны паступіў загад “зьверху” праводзіць штотыдзень з настаўнікамі гадзіну палітінфармацыі. Дзеля чаго гэта робіцца – зразумелі і без намёкаў, бо прэзыдэнцкая вэртыкаль пачала рыхтавацца да выбараў. Акрамя гэтага, кожны клясны кіраўнік павінен расказаць сваім вучням пра былога гарадзенскага губэрнатара Дубка.

Мар’ян Вянгроўскі, Астравец

Пацярпелыя за Беларусь

17 лютага ў Віцебску затрымалі Ігара Землякова за раздачу ўлётак студэнтам. 16 лютага пасьля трохдзённай аблогі ўправы БНФ арыштавалі Паўла Севярынца. Пасьля акцыі 14 лютага ў Менску арыштавалі шасьцёх чалавек, чые імёны пакуль не агалошваюцца. 14 лютага Барысаўскі гарадзкі суд аштрафаваў Аляксандра Абрамовіча, кіраўніка мясцовага аддзяленьня Народнае Грамады на 5 мін. заробкаў за “непавагу да суду”. 13 лютага апісалі маёмасьць старшыні віцебскае арганізацыі АГП Алены Залескай. Ёй далі штраф 540 тыс. руб. за правядзеньне пікету. Штраф будуць вылічваць з настаўніцкае пэнсіі спн.Залескай, якая складае 46 тыс. у месяц. У ноч з 8 на 9 лютага ў Бабруйску затрымалі Валер’я Мацкевіча ды Дзяніса Шэйку. Канфіскавалі налепкі “Зубр”, “Акцыя любові” ды адпусьцілі. У Горадні звольнілі з працы ў Цэнтры навучаньня і рэабілітацыі псыхічна хворых дзяцей Сьвятлану Нех, актывістку Грамады.

А.К.


Каментары

Цяпер чытаюць

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы8

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Усе навіны →
Усе навіны

У ЕГУ вярнулі студэнтку, якая паўстала супраць харасменту. Але прымусілі заплаціць 1300 еўра7

Краіны Еўрасаюза не змаглі дамовіцца пра стварэнне «сцяны ад дронаў»2

У Мінску на даху паркінгу пачалі рабіць парк сонечных батарэй ФОТАФАКТ3

У Польшчы беларуса затрымалі па падазрэнні ў выкраданні чалавека1

Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент6

«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў3

У Баранавічах раскрылі забойства 26‑гадовай даўніны. Тады забілі 16‑гадовую дзяўчыну5

Кампанія Ганны Сялук Лукашэнкі прадала караоке-шоу каналу СТБ за мільён еўра19

Дзяўчына хацела вылечыць акнэ, але трапіла ў рэанімацыю з 90% апёку ўсяго цела. Яна цудам выжыла5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы8

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць