Архіў

Чэслаў Мiлаш. Пра выгнаньне

№ 28 (237), 9 ліпеня 2001 г.


Чэслаў Мiлаш

Пра выгнаньне

Стары анэкдот пра ўцекача як і раней захоўвае сэнс: “Уцякач са зьнявечанай вайною Эўропы шукае кантынэнт і краіну, дзе можна жыць як мага даўжэй без асаблівага клопату. Ён у задуменьні круціць пальцам глёбус і нарэшце пытаецца: “А нічога іншага вы ня маеце?”

...Зыход людзей з родных мясьцінаў — адметная рыса нашага стагодзьдзя. Людзі пакідаюць радзіму, бо там цяжка выжыць.

Той, хто шукае шчасьця ў іншых краях, павінен быць гатовы да расчараваньня, а мо нават да сумнеўнага задавальненьня трапіць з гаручага ды ў балючае.

З усіх бедаў выгнаньня страх перад невядомым — бадай, самы пакутны. Выгнаньне пазбаўляе нас сыстэмы каардынатаў, якая дапамагае будаваць пляны, ставіць мэты... У сябе дома кожны зьвязаны са сваімі папярэднікамі: пісьменьнікамі, мастакамі — зьвязаны захапленьнем або спаборніцтвам. Намі рухае жаданьне зрабіцца роўнымі ім, так ці інакш перасягнуць іх, каб дадаць сваё імя да тых, каго ўжо паважаюць у нашай вёсцы, месьце, краіне. А тут, за мяжою, мы выкінутыя з гісторыі, бо ў кожнага яна — свая...

Адзіны спосаб ня страціць арыентацыі — гэта наноў усталяваць свае поўнач, усход, захад і поўдзень, каб ужо ў новай прасторы знайсьці месца свайму Віцебску ці Дубліну, узьведзеным у іншую ступень.

Выгнаньне — гэта ня проста перасячэньне мяжы, яно высьпявае ў табе, мяняе цябе ўсярэдзіне і робіцца тваім лёсам. Аднастайная маса чалавечых твараў, брукаванак, манумэнтаў, зьменаў моды і звычаю набывае выразны малюнак, чужое паціху ператвараецца ў собскае. Але тапаграфію твайго мінулага памяць усё-ткі захоўвае, і з-за гэтай падвойнай прыналежнасьці ты ніколі ня станеш такім самым, як твае новыя суайчыньнікі... Бо чалавека бяз памяці наўрад ці можна лічыць чалавекам...

Жыцьцё ў выгнаньні сёньня ня зводзіцца да пераезду з адной краіны ў другую. Адчужанасьць сёньня — не хвароба якойсь адасобленай катэгорыі людзей, а наканаваньне шмат а шмат каго, такім чынам, у эмігранта, калі падумаць, няма прычын бедаваць над сваім лёсам...

Выгнаньне — гэта досьвед унутранай свабоды, а свабода пужае. Свабода выгнаньня — такога самага высокага гатунку, толькі яна навязаная звонку і таму пазбаўленая патасу. Вынік барацьбы з нашаю ўнутранаю слабасьцю цалкам зьмяшчаецца ў ёмістую формулу: выгнаньне зьнішчае, але калі ты ня даў сябе вынішчыць, будзеш дзякуючы яму шматкроць мацнейшым...

А праўда, наша жыцьцё зноў а зноў узнаўляе тое, першае выгнаньне з райскага саду, і ня важна, ці будзе гэты сад улоньнем маці ці дрэвамі маленства, што зачароўваюць вока...

Біблійны вобраз падштурхоўвае да абыходкавага меркаваньня, быццам жыцьцё ў выгнаньні — значыць раз-пораз вяртацца паглядам у тыя мясьціны, што пакінуў.

Наша зямля з усёй сваёй прыгажосьцю ды чарадзействам — гэта зямля “выгнаньнікаў з Раю”.


Бібліяграфія перакладаў Чэслава Мілаша на беларускую мову

1. Вершы (пер. А.Мінкін) //Далягляды’92, Менск, 1992.

2. “Дзіця Эўропы” (пер. А.Хадановіч, М.Раманоўскі) // Фрагмэнты, №5, 1998.

3. “Campo di Fiori”, “Песьня пра парцаляну”, “Ня больш”. Пер. Ю.Бушлякоў, А.Хадановіч; “У Варшаве”, “Песьня пра канец сьвету”, “Прадмова” (пер. А.Хадановіч) // ARCHE, №2, 1998.

4. “У Шатэйнях”, “Асот, крапіва”, “Ты, хто пакрыўдзіў”, “Павінен, не павінен”, “Ня болей”, “Алену Кінсбэргу”, “Сьведчаньне паэзіі. Паэты і сям’я людзей” (пер. Ян Чыквін). “Мая верная мова”, “Задача”, “Ня так”, “Дар”, “Прызнаньне” (пер. Ю.Бушлякоў, А.Хадановіч). “Так мала” (пер. Алесь Разанаў). “Лекцыя біялёгіі” (пер. Ю.Бушлякоў) // Крыніца, №7(33), 1997.

5. “Прыдарожны сабачка” (пер. Ю.Бушлякоў) // “НН”, №9(130), 17 траўня 1999 г.

6. “Дастаеўскі і Сартр” (пер. А.Хадановіч) // ARCHE, №1, 2000.

7. Чэслаў Мілаш “Скуты розум” (пер. Ю.Лаўрык, З.Дзядзенка). Менск—Вільня: “Фрагмэнты—Віленскі клюб”, 2000.


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Кіроўцы фур, з якіх атакавалі вайсковыя аэрадромы ў Расіі, не ведалі пра аперацыю «Павуцінне»1

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»3

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм9

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць