Архіў

Першы “Дзеяслоў”

№ 36 (298), 27 верасьня 2002 г.

Першы “Дзеяслоў”

24 верасьня выйшаў №1 новага літаратурнага часопісу “Дзеяслоў”, заснаванага пісьменьнікамі, што сышлі зь дзяржаўных літаратурных выданьняў. Галоўны рэдактар “Дзеяслову” — Барыс Пятровіч, ягоныя намесьнікі — Эдуард Акулін і Алесь Пашкевіч. Матэрыялы ў часопісе групуюцца па чатырох разьдзелах — “Паэзія”, “Проза”, “Пераклады”, “Публіцыстыка, крытыка, мастацтва”.

Паэзія ў “Дзеяслове” прадстаўлена вэрсэтамі Алеся Разанава, паэмай “Палянэз” Уладзімера Някляева, танкамі й гекзамэтрамі Ніла Гілевіча, а таксама творамі Яна Чыквіна, Леаніда Дранько-Майсюка, Міхася Скоблы, Алеся Пісьмянкова і Юліі Гайдуковай.

У разьдзеле “Проза” можна прачытаць апавяданьні Сьвятланы Алексіевіч, лірычныя замалёўкі Янкі Брыля, апавяданьне Андрэя Федарэнкі, любоўна-крымінальную фантасмагорыю Міколы Захаранкі, “Віцебскія эцюды” Сяргея Рублеўскага і аповесьць Юр’я Станкевіча “Ліст у Галяктыку “Млечны шлях”.

У разьдзеле “Пераклады” ўсяго адзін твор – п’еса ўкраінскага пісьменьніка Аляксандра Ірванца “Электрычка на Вялікдзень”. Зрэшты, эсэ Фарыда Закарыя “Карані гневу”, прысьвечанае праблемам узаемаадносін арабскага сьвету і ЗША, таксама пераклад, хоць і трапіла ў рубрыку “Публіцыстыка, крытыка, мастацтва”. Тамсама можна прачытаць эсэ Анатоля Кудраўца пра Віктара Карамазава, артыкул Анатоля Сідарэвіча “Паэт і дыктатура”, прысьвечаны юбілею Янкі Купалы, гутарку з Алесем Асташонкам, інтэрнэт-форум Сяргея Дубаўца, крытычныя нарысы Людмілы Рублеўскай, Пётры Васілеўскага, Сьвятланы Берасьцень, Галіны Багданавай, Яўгена Рагіна і Ірыны Шаўляковай.

Адзначаючы неабходнасьць “вяртаньня да спрадвечных асноваў роднай мовы”, рэдакцыя пайшла на камбінацыю “наркамаўкі” й “тарашкевіцы”. Ад апошняй запазычаная толькі практыка ўжываньня мяккага знаку для пазначэньня асыміляцыйна памякчаных зычных ды правапіс прыназоўніка “без” і часьціцы “не” перад словамі з націскам на першы склад. Словы іншамоўнага паходжаньня пішуцца ў адпаведнасьці з “наркамаўскімі” нормамі.

С.П.


Каментары

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць