Архіў

Куды ідзеш?

№ 40 (302), 24 кастрычніка 2002 г.

кіно

Куды ідзеш?

Фільм “Quo vadis” — самы амбіцыйны і дарагі кінапраект у гісторыі Польшчы. Ягоны бюджэт — 18 млн. даляраў — у 24 разы перавышае бюджэт “Настасьсі Слуцкай”, прычым толькі 10% гэтае сумы былі выдаткаваныя зь дзяржаўнага скарбу. 90% — гэта інвэстыцыі польскага бізнэсу — буйных канцэрнаў, банкаў, тэлекамунікацыйных карпарацыяў, — якія спадзяюцца зарабляць на кіно.

Укладаць грошы ў “Quo vadis” — сьмелае рашэньне, хоць бы з тае нагоды, што гэта ўжо сёмая экранізацыя раману Генрыка Сянкевіча. Самая славутая з папярэдніх была ў 1951 г. у Галівудзе. Тады атрымалася тыповая касьцюмаваная стужка пра “вечнае каханьне”, зь Пітэрам Усьцінавым і 38-гадовай Дэбарай Кэр у ролі 16-гадовай дзяўчынкі.

Рэжысэр Ежы Каваляровіч, які здымаў апошні “Quo vadis”, імкнуўся зрабіць на грунце хрэстаматыйнага польскага раману хрэстаматыйны польскі фільм на выключна польскія грошы. І гэта яму ўдалося — пры тым, што сюжэт раману наднацыянальны. Фільм мае вялізны камэрцыйны посьпех. Год таму ягоная прэм’ера адбылася ў Ватыкане, у прысутнасьці 6 тысячаў гледачоў. Быў і Папа, які сардэчна падзякаваў рэжысэру і акторам. Цягам трох апошніх месяцаў 2001 г. стужку паглядзелі больш за 4 млн. палякаў. Нядаўна яе купілі амэрыканцы і зрабілі 1800 копіяў для камэрцыйнага пракату.

У адрозьненьне ад галівудзкіх касьцюмаваных блякбастэраў, фільм Каваляровіча прымушае мысьліць. Ён уздымае тэмы, якія найболей хвалююць усходнеэўрапейскага гледача. Мы бачым Нэрона — бяздарнага паэта, які з дапамогаю крывавых злачынстваў хацеў стацца геніем. Бачым інтэлектуала-арыстакрата Пятронія, які спадзяецца з дапамогаю тонкіх камплімэнтаў “кіраваць” Цэзарам, але ў выніку робіцца ягонай ахвярай. Бачым псэўдафілёзафа і п’янічку Хілёна, які боскаю ласкаю ператвараецца ў героя і пакутніка. Бачым першых хрысьціянаў на чале з апосталам Пётрам — і задумваемся над сутнасьцю той чыстай і велічнай веры, якая поўніць іхныя сэрцы ўсёдараваньнем у хвіліну пакутніцкае сьмерці.

Рэжысэр не шкадуе нэрваў гледачоў. Хрысьціянаў крыжуюць, жыўцом паляць, кідаюць ільвам — мы бачым гэта ў жудасных падрабязнасьцях. І міжволі задумваемся пра тое, што сталася з хрысьціянствам, калі яно ўступіла ў агідны хаўрус з дыктатурай; пра тое, як хрысьціяне забівалі хрысьціянаў і сеялі нянавісьць, якую пазьней пажыналі многія пакаленьні. Сымбалічным выглядае апошні кадар фільму: апостал Пётра вяртаецца ў Рым, але гэта Рым сучасны, дзіўна падобны да Менску.

Юлія Андрэева


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі2

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Дабаўкі з калагенам сталі папулярныя ў жанчын. Але ці працуюць яны? Вось што паказваюць даследаванні1

Робаты, якія адчуваюць цяпло, дотык і боль? Новая штучная «скура» ўражвае

«Пасля апошняй размовы з маім папярэднікам бомбы ўпалі на дзіцячую бальніцу ва Украіне». Мерц упэўнены, што не трэба ўгаворваць Пуціна2

Пазняк: Трамп шчыра не разумее, што за бледная моль шалясціць перад ім104

На драфце НХЛ першым з беларусаў выбралі 17-гадовага брамніка са спартыўнай дынастыі

МЗС Польшчы: «Памагатары» ў рэгістрацыі на падачу на візы перасталі быць эфектыўнымі11

У Дэтройце раскідалі з верталёта тысячы даляраў. Усім дасталося патрошкі3

Кавалеўскі: Ціханоўскія не разумеюць далікатнасці і складанасці гуманітарнага трэку, які прывёў да вызвалення 300 палітвязняў43

Начальнік іранскай турмы для палітычных знік у невядомым кірунку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі2

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць