Архіў

Пралягуць праспэкты Міндоўга

Грамадзкі аргкамітэт па сьвяткаваньні 750-годзьдзя каранацыі Міндоўга на сваім паседжаньні 16 студзеня вырашыў далучыцца да дзяржаўных мерапрыемстваў, але і дадаць багата сваіх. Была прынятая праграма сьвяткаваньня, якая складаецца з 18 пунктаў.

Пляны ў сяброў аргкамітэту, які ўзначальвае гісторык Анатоль Грыцкевіч, напалеонаўскія. Найперш — дамагчыся, каб у Наваградку зьявілася вуліца Міндоўга і цэнтральная плошча гораду таксама насіла ягонае імя. Па вайне ў Наваградку існавала вуліца Міндоўга, але недзе ў 70-х яе пераназвалі. Гэткія ж вуліцы мусяць зьявіцца і ў іншых гарадох і мястэчках Беларусі. У самім Наваградку, як зазначыў мастак Мікола Купава, трэба ўпарадкаваць гару Міндоўга і закласьці помнік князю. Паставіць помнік сёлета нерэальна — яго няма яшчэ і ў праекце. Праспэкт Міндоўга і помнік вялікаму князю, як было вырашана на паседжаньні, мусяць таксама зьявіцца і ў Менску.

Яшчэ адзін крок дзеля ўшанаваньня памяці вялікага князя і караля — патрабаваньне афіцыйна вярнуць першай сталіцы ВКЛ найменьне Наваградак.

Сьвяткаваньні не абмяжуюцца толькі прапановамі перайменаваньняў ды закладкай помнікаў. Пройдуць выставы дзіцячай творчасьці і твораў сяброў Саюзу мастакоў. 5 альбо 6 ліпеня (як удасца арандаваць залю) адбудзецца ўрачыстае паседжаньне і сьвяточны канцэрт. Аргкамітэт пастанавіў дбаць пра выпуск памятнай юбілейнай манэты, а таксама адмысловых канвэрта і маркі, прысьвечаных Міндоўгавай каранацыі.

Апроч таго, было вырашана дамагчыся ад кіраўніцтва Опэрнага тэатру аднаўленьня опэры «Князь Наваградзкі». Пастаноўка, якая вытрывала ўсяго некалькі паказаў на пачатку 90-х, была зьнятая, калі кіраўніком тэатру стаў Сяргей Картэс. Сёньня ўсе дэкарацыі і тэатральныя касьцюмы ўжо зьнішчаныя, але опэру можна аднавіць у канцэртным выкананьні. Сябры грамадзкага аргкамітэту лічаць, што менавіта сымбалічным «Князем Наваградзкім» мусіць пачацца ўвосень новы опэрны сэзон.

Юбілейныя сьвяткаваньні з нагоды Міндоўгавай каранацыі зацягнуцца амаль на паўгоду. Яно і добра: ня кожны ж год выпадае такі знакавы юбілей.

Адам Воршыч

Каментары

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць