Архіў

Прыяжджайце да нас празь пяць гадоў

Здавалася, ну чым яшчэ можа зьдзівіць публіку Лукашэнка?

Але патрапіў пацешыць. Напрыканцы мінулага тыдня ён пешшу шпацыраваў па цэнтры Менску. Гэтай карцінкаю ілюстравалася рупнасьць Лукашэнкі пра зьберажэньне нацыянальнае спадчыны й разьвіцьцё турызму, чаму папярэднічала адмысловая нарада. Там ён заявіў: «Гэта ненармальнае становiшча, калi дзяржава пэўныя сродкi ўкладае ў аднаўленьне гiстарычных помнiкаў, а ўсё гэта не прыносiць даходаў». Як Бог да мяне, так і я да Бога.

Прынятая праграма разьвіцьця турызму да 2005 г. не дае вынiкаў. Удзельная вага турыстычных паслуг у агульным аб’ёме экспарту паслуг у Беларусi не перавышае 1%. Доля турыстычных паслуг у ВУП складае 0,06%. І прасьвету не відаць. Нават калі адшураваць і пафарбаваць усю Беларусь аж да Шклова, трэба мець буйнае ўяўленьне, каб уявіць сабе, што сюды раптам прываліць 1,5 мільёна турыстаў з грашыма. Нават пры самых лепшых гасьцініцах. Бо перадусім паўстае пытаньне: навошта? Каб паглядзець «крэпасьць-герой», Хатынь і Курган Славы? Ці пакоцяцца куды ў Гальшаны, Крэва, Смаляны, каб пераканацца ў тым, што тут нарабілі людзі са сваімі ўнікальнымі здабыткамі? Ці пойдуць паглядзець убогія нашыя нішчымныя музэйчыкі й галерэйкі? Тут нават беларускага можна нічога не заўважыць — ні мовы, ні музыкі, ні танцаў, ні кухні, ні строяў. Каб пацешыцца ж сэкс-індустрыяй, ёсьць у сьвеце недасяжныя канкурэнты. А наведваць Дыснэйлэнд саветызму — гэта насамрэч на рэдкі вычварны густ. Дый ці хацеў бы хто пражыць у такім «тэматычным парку» ўсё жыцьцё?

Адзінае, з чым не выпадае спрачацца, дык гэта з тым, што, паводле Лукашэнкі, кожны мэтар зямлi ў Менску павiнен выкарыстоўвацца з улiкам дзяржаўных iнтарэсаў i прыносiць грошы краiне, у выніку чаго ў блiжэйшыя пяць гадоў сталiца павiнна карэнным чынам зьмянiцца. Маўляў, тое, што робiцца цяпер, — гэта толькi пачатак…

І яму верыш. Верыш, калі глядзіш, як трушчыцца экскаватарнымі каўшамі старажытная муроўка на Нямізе. Верыш, калі бачыш наўкол зьзяньне плястыкавых шклопакетаў. Верыш, калі чуеш, як пілуюць самыя старыя дрэвы. Прыяжджайце да нас празь пяць гадоў і… вы не пазнаеце старога Менску. Ніхто тут нічога не пазнае.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

СХ

Каментары

Цяпер чытаюць

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве9

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію20

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію2

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў61

«Чытала, што вашы хлопцы — супермены». Беларус паляцеў у Інданезію і там пазнаёміўся з жонкай4

Як супакоіць сверб без чухання — навукова даказаны метад2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве9

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць