Навіна добрая — падушка бясьпекі працуе.
Навіны тэлевізійныя — інфармацыя паміж двума рэклямнымі блёкамі.
Навука — задавальненьне ўласнай цікаўнасьці за кошт ураду.
Надзея — адтэрмінаванае расчараваньне.
Назіральнік — пераможца ў вайне дабра са злом.
Назола — чалавек, які гаворыць тады, калі вам хацелася б, каб ён слухаў.
Наіўнасьць — сярэдняе арытмэтычнае паміж нявіннасьцю і дурнотай.
Наркоз — рэчыва, якое падчас апэрацыі дапамагае доктару пазьбегнуць пацыентавых парад.
Насарог — істота, якая дрэнна бачыць, але пры сваёй вазе ня лічыць гэта клопатам.
Настальгія — гэта калі хочацца вярнуцца, а куды — няма.
Начальнік — чалавек, які працуе да сёмага поту сваіх падначаленых.
Не — па-ранейшаму самы надзейны процізачаткавы сродак.
Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"
Каментары